Рады тысячнікаў пашыраюцца!

Date 24.08.2022 Man
Comment 1177
Рады тысячнікаў пашыраюцца!

Сёння дэлегацыя ад Бярэзінскага райвыканкама, у складзе  якой выступілі начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Карына Аруцюнян і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч наведалі герояў жніва з ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” і сельгасфіліяла “Арэшкавічы”.

У ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” ушаноўвалі вадзіцеляў магутных МАЗаў  - Ігара Баброўскага і Дзмітрыя Драгуна, якія дасягнулі тысячнага паказчыка на адвозцы зерня і зернебабовых ад камбайнаў.

У сельгасфіліяле “Арэшкавічы” у лік тысячнікаў трапілі камбайнавы экіпаж у складзе Васілія Рашоткі і Дзмітрыя Ляховіча, вадзіцель аўтамабіля МАЗ Віктар Лучына і камбайнер Яўгеній Вашчылаў.

У час урачыстага ўшанавання прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў і нястомна гучаў гармонік Міхася Папругі.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30