Дзякуй за “Смачна есці”!

Date 31.08.2022 Man
Comment 1256
Дзякуй за “Смачна есці”!

З урачыстай місіяй выказаць словы падзякі за добрую працу работніцам сталовых і котлапунктаў старшыня Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсюзаў Алена Токан і старшыня прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Марына Каўзуновіч наведаліся таксама ў сельгаспрадпрыемствы “Багушэвічы”, “Уша” і “Брадзец”.

У ААТ “Багушэвічы” віншавалі і ўручалі падарунак Ганне Бандарэнка. Яна штодзень гатуе ў катлапункце добрыя стравы на абед і вячэру для 38-40 чалавек. А раздатчыца Наталля Махалова дастаўляе іх на палі. У ААТ “Уша” шанавалі Людмілу Карпека і Ларысу Хомчанка.  Людміла Аркадзьеўна – загадчыца сталовай і повар, Ларыса Ягораўна на час жнівеньскай кампаніі – повар, пасля вернецца  ў школьную сталоўку, будзе шчыраваць і там.

У ААТ “Брадзец” увагу аказвалі, жадаючы дабрабыту і здароўя, загадчыцы Таццяне Тарасёнак і повару Наталлі Цялюк.

Алена ГРОМАВА.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Чэрвень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30