Як прайшла комплексная акцыя ў жылым фондзе Капланецкага сельскага Савета

Date 12.09.2022 Man
Comment 972
Як прайшла комплексная акцыя ў жылым фондзе Капланецкага сельскага Савета

Штодня на працягу тыдня на тэрыторыі Капланецкага сельскага Савета праходзіла пажарна-парфілактычная акцыя па папярэджанні вогненных здарэнняў і гібелі людзей у агні. 

Ратавальнікі наведалі жыхароў вёсак Капланцы, Каменны Барок, Брадзец, Гарэнічы, Вязькуцін, Усход. Поплеч з ратавальнікамі працавалі работнікі сельсаветаў, медыкі, міліцыянеры, педагогі. Не апошняе месца ў спісе зацікаўленых займаюць і карэспандэнты раённага выдання “Бярэзінская панарама”. Яны чуйна адгукваюцца на запрашэнні ратавальнікаў паўдзельнічаць у рэйдах, па выніках якіх рыхтуюць падрабязныя артыкулы.

Мэта рэйдаў – нагадаць людзям, да чаго вядзе нядбайнасць пры абыходжанні з агнем, дапамагчы не толькі словам, але і справай. А ад некаторых – дабіцца неадкладна выправіць недахопы пажарнага кшталту. Замяніць батарэйку ў апавяшчальніку, напрыклад. Ці надзейна прыбіць да полу металічны ліст ля топкі печы.

Выкінуць з кацельнай недакуркі, зафіксаваць на сцяне электрычную праводку. Нядорага? Так. Хутка? Несумненна. А чаму дагэтуль не зрабілі? Адказ празаічны: рукі не даходзілі… У полі нашага зроку – сем’і з дзецьмі, адзінокія старыя і інваліды. Турбуем і тых, хто даўно і моцна сябруе са спіртным. Па выніках рэйдаў рыхтуюцца пісьмы службам узаемадзеяння з мэтай аказання дапамогі асобным сем’ям у прывядзенні іх жылля ў належны проціпажарны стан.

 
Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31