Аграрыі раёна працягваюць сяўбу азімых

Date 03.10.2022 Man
Comment 1270
Аграрыі раёна працягваюць сяўбу азімых

Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні па стане на 3 кастрычніка ў гаспадарках раёна сяўба азімых культур праведзена на 64,2 працэнтах ад запланаванай плошчы, якая складае амаль 14 тысяч гектараў. Найбольшую частку плошчы азімага кліна зойме трыцікале – звыш пяці тысяч гектараў. Больш як на трох тысячах гектараў будзе высявацца азімае жыта, больш як па дзве тысячы займуць азімая пшаніца і азімы ячмень.

Сваім плёнам сёння ў правядзенні пасяўной кампаніі выдзяляюцца такія сельгаспрадпрыемствы, як філіялы “Арэшкавічы” і “Ома”, дзе засеяна адпаведна 88 і 87 працэнтаў да плана. Больш як па 79% маюць на сваім рахунку ААТ “Уша”, “Брадзец” і “Пагосцкі”. У аўтсайдарах пакуль што застаюцца ААТ “Багушэвічы”, “Бярэзінскі райаграсэрвіс” і “Першамайскі”. Тут пакуль што засеялі менш як палову ад прадугледжанага.

Паралельна з гэтым гаспадаркі вядуць і цэлы комплекс іншых палявых работ, тут таксама кантралююць ход пераводу статка грамадскага пагалоўя на зімовае стойлавае ўтрыманне.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Чэрвень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30