Паўдзельнічалі ў зборах, прынялі прысягу

Date 06.10.2022 Man
Comment 982
Паўдзельнічалі ў зборах, прынялі прысягу

Нядаўна ў аграгарадку Новаколасава Сталбцоўскага раёна прайшлі ваенныя зборы, у якіх прынялі ўдзел і 10 ваеннаабавязаных бярэзінцаў.

Падзея адметна тым, што двое з іх, работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзмітрый Базылеў і Дзяніс Навумаў, які працуе ў “Здравушка-мілк”, на зборах прынялі прысягу. Раней гэтыя мужчыны не служылі ў арміі, не прызываліся ў сілу розных прычын.

– Зборы працягваліся 25 дзён, гэта звычайнае планавае мерапрыемства, – пракаментавала вядучы спецыяліст абасобленай групы Бярэзінскага раёна ваеннага камісарыята Чэрвенскага і Бярэзінскага раёнаў Настасся Атрошка. – Хочацца падкрэсліць, што баяцца падобных мерапрыемстваў не трэба. Зразумела, што некаторыя напружваюцца ў сувязі з вядомымі падзеямі пад бокам нашай краіны, і асобныя людзі, не валодаючы дакладнай інфармацыяй, выказваюць апасенні. Аднак зборы ў нас праводзяцца пастаянна і кожны год. Галоўная іх мэта – абучыць тых людзей, якім наогул нічога не вядома ў ваеннай справе, і аднавіць веды тых, хто раней служыў.

Дарэчы, як расказалі ў ваенкамаце, у зборах прыняло ўдзел шмат жыхароў краіны рознага ўзросту. Затрачаныя дні кампенсаваліся выплатай сярэдняй заработнай платы ў тых арганізацыях і прадпрыемствах, дзе працуюць ваеннаабавязаныя. Беспрацоўныя таксама атрымалі грашовую кампенсацыю. Удзельнікі збораў засталіся задаволенымі. Усе займаліся ваеннай і фізічнай падрыхтоўкай, вучыліся валодаць тэхнікай і зброяй – асвойвалі ваенна-уліковую спецыяльнасць. Усе былі адзначаны граматамі міністэрства Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь за “стараннасць, праяўленую пры выкананні воінскага абавязку, дасягнутыя майстэрства і прафесіяналізм у ходзе правядзення навучальных збораў па абслугоўванні ўзброенай і спецыяльнай тэхнікі”. Асобныя атрымалі і грашовае заахвочванне. Апрача ўсяго, найбольш удалым і здольным прапанавалі застацца на службе па кантракце. Служыць у арміі заўсёды лічылася прэстыжным заняткам для людзей асаблівага складу, для якіх абараняць Радзіму – не проста словы. Віншуем з прыняццем прысягі нашых ваеннаабавязаных і жадаем нам усім мірнага неба. Наступныя аналагічныя зборы плануюцца ў кастрычніку-лістападзе.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота прадастаўлена героямі матэрыяла.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30