Будзем з кармамі!

Date 10.10.2022 Man
Comment 1088
Будзем з кармамі!

Корманарыхтоўка ў гаспадарках раёна працягваецца. Яе паспяховаму правядзенню садзейнічае і ўсталяванае апошнімі днямі сонечнае надвор’е. Таму і спяшаюцца аграрыі папоўніць запасы на наступную зімоўку. Чым жа сёння могуць пахваліцца сельгасвытворцы? У іх засеках, сенасховішчах, сянажных траншэях зараз захоўваецца 4806 тон сена, 90127 тон сенажу і аж 129553 тоны сіласу. І пакуль дазваляе прырода і не ўбраны да канца палеткі кукурузы, работа гэта будзе яшчэ прадаўжацца і прадаўжацца.

Між тым, ужо цяпер на ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках назапашана па 28,69 цэнтнера кармавых адзінак, што перавышае мінулагодні паказчык. А ў філіяле  “Ома”, СУП “Здравушка-агра”, ААТ “Брадзец” і ААТ “Першамайскі” гэты паказчык перавышае 30 цэнтнераў кармавых адзінак.

Так што сёлетняя зімоўка абяцае быць сытнай, што, безумоўна, адаб’ецца і на паказчыках прыбаўленняў у вазе БРЖ і надояў.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30