Кармавую базу папаўняе кукуруза

Date 17.10.2022 Man
Comment 1146
Кармавую базу папаўняе кукуруза

Уборка кукурузы  гаспадарках раёна падыходзіць да свайго завяршэння. Ужо поўнасцю яе ўбралі ў сельгасфіліяле “Ома”. Блізіцца да завяршэння гэтая работа (засталіся няўранымі менш як па 10 працэнтаў плошчаў) ў СУП “Здравушка-агра”,  філіяле “Арэшкавічы” і ААТ “Брадзец”. З убранай зялёнай масы нарыхтавана 165436 тон зялёнага корму і сіласу пры сярэдняй ураджайнасці 238 цэнтнераў з гектара.

Акрамя таго атрымана 3454 тоны зерня кукурузы. Ураджайнасць пачаткаў склала 64,2 цэнтнера з гектара. Найбольшую колькасць зерня кукурузы ўжо нарыхтавалі у СУП “АграМАЗ” (1000 тон),  і ААТ “Брадзец” – 972 тоны.

Такім чынам, з улікам назапашаных кармоў гаспадаркі раёна маюць па 30,45 цэнтнераў кармавых алдзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Больш высокі гэты паказчык у ААТ “Брадзец” (36,27 ц к. адз.), СУП “Здравушка-агра” (34,74) і ААТ “Першамайскі” (34,37).

Нарыхтоўка кармоў працягваецца.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Лістапада 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30