Спачатку ўбіралі збожжа, а сёння - зерне

Date 18.10.2022 Man
Comment 1240
Спачатку ўбіралі збожжа, а сёння - зерне

Мікалай Казачонак і Алег Шагойка з ААТ “Багушэвічы”, добра адпрацаваўшы сезон на жніве і стаўшы на ім тысячнікамі, не спяшаліся развітвацца са сваім камбайнам “Палессе”. Пасля збожавых культур іх чакала ўборка грачыхі, а таксама пайзы і клевера на насенне. У рабоце камбайн і сёння: механізатары абмалочваюць кукурузныя пачаткі на зерне. Наперадзе яшчэ шмат няўбраных палеткаў, таму без справы бліжэйшыя дні мужчынам сядзець не давядзецца.

Тут жа на палетку сустрэлі і яшчэ аднаго героя жніва – Аляксандра Крука. Сёння ён на сваім вялікім МАЗе таксама на адвозцы ўраджаю.

Хопіць клопатаў і машыністам КВК Сяргею Лагоўскаму і Валянціну Корзуну, якія ўбіраюць кукрузу на зялёны корм і сілас.

Назапашаныя кармы стануць добрым дадаткам да рацыёну буронак гаспадаркі, а значыць і аддача ад іх будзе вышэйшай.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30