Дзякуй за працу, паважаныя працаўнікі!

Date 15.11.2022 Man
Comment 1243
Дзякуй за працу, паважаныя працаўнікі!

Напярэдадні прафесійнага свята мы зазірнулі ў ААТ “Уша”. Тут працуе адзін з самых маладых кіраўнікоў гаспадаркі Павел Сугака. Ён назначаны дырэктарам не так даўно. Але ўжо заваёўвае давер у калег.

– Пакуль, бясспрэчна, складана працаваць. Столькі ўсяго патрэбна ведаць, ва ўсё ўнікнуць, каб быць кіраўніком гаспадаркі, – расказвае Павел Міхайлавіч. – Але, шчыра прызнаюся, мне пашчаслівіла з калектывам. Таму і працаваць у радасць. Амаль усе асноўныя сельскагаспадарчыя работы ў гаспадарцы ўжо заканчваем.

 

Лепшы механізатар

Адзін з самых вопытных механізатараў у сельгаспрадпрыемстве Канстанцін Бубенька. Мужчына мясцовы, адразу пасля заканчэння сярэдняй школы прыйшоў у гаспадарку вадзіцелем. Больш за 20 гадоў мужчына спраўна кіраваў грузавіком. Затым перасеў на трактар. Канстанцін Рыгоравіч задзейнічаны ва ўсіх найбольш важных сельскагаспадарчых работах. Працаваў і на жніве, і на ўборцы кукурузы.

- Шчыра прызнаюся, мне работа ў радасць, - заўважае Канстанцін Бубенька. – Усё жыццё працую ў сельскай гаспадарцы.

 

Адзін запіс у працоўнай кніжцы

У аператара машыннага даення Марыны Муха. Яна ўсё жыццё шчыруе на ферме ў Котава.

– І ніколькі не шкадую, што працую менавіта ў сельскай гаспадарцы, – дадае Марына Уладзіміраўна. – Мая матуля таксама працавала даяркай. Я памятаю, як маленькай прыбягала ёй дапамагаць. Можна сказаць, і вырасла на ферме. Таму і сама пайшла працаваць аператарам машыннага даення. Складана? Вядома ж!

Але калі параўноўваць, як працавалі раней, то зараз – значна лягчэй.

– Марына Уладзіміраўна – адна з самых вопытных работнікаў у нашай гаспадарцы, – заўважае кіраўнік гаспадаркі Павел Міхайлавіч. – У нас працуе адна з самых вопытных у раёне заатэхнікаў Зоя Эдвардаўна Бусел. Яна, можна сказаць, мая правая рука. Прафесіянал з вялікай літары.

 

І працавітая моладзь

Дарэчы, Павел Сугака, хоць не так даўно працуе дырэктарам сельгаспрадпрыемства, але бачна, што ўжо ведае амаль усіх сваіх работнікаў.

– У нас невялікі калектыў – 107 чалавек! Аднак хочацца адзначыць, што ўсе прафесіяналы, кожны на сваім месцы. Сяродні ўзрост работнікаў – каля 47 гадоў. Кадравага голаду няма, толькі некалькі вакантных месцаў. Многія працуюць тут усё жыццё. Але што радуе, ёсць і працавітая, актыўная моладзь. У планах – прыцягнуць у нашу гаспадарку яшчэ больш маладых людзей. Для гэтага я сам езджу ў сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы, каб запрасіць маладых людзей да нас на працу. Чым прывабліваем? Стабільным заробкам. А ў блі-жэйшы час адрамантуем жыллё, дзе таксама змогуць жыць і маладыя спецыялісты.

 

Падтрымалі акцыю ад Першага

Дарэчы, менавіта моладзь з “Ушы” адна з першых падтрымала чэлендж “Эстафета тепла. Дрова от Первого!”

– Я хачу, каб нашы работнікі, моладзь, прымалі актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, – дадае Павел Міхайлавіч. – Наш прадстаўнік таксама будзе ўдзельнічаць у конкурсе “Містар Аграпрам”! Спадзяёмся на перамогу. Увогуле, мне здаецца, вельмі важна, каб людзі адчувалі клопат пра сябе. Я кожнага са сваіх работнікаў павіншаваў з Днём маці, з Днём бацькі. На Дзень сельскай гаспадаркі – запланаваны канцэрт, віншаванні і падарункі. Думаю, усім спадабаецца!

 

У планах – развіццё!

У маладога кіраўніка гаспадаркі шмат планаў па развіцці прадпрыемства.

– У гэтым годзе ў нас быў не вельмі важкі ўраджай. Але мы зробім усё магчымае, каб у наступным годзе ўшанскі колас быў багаты і наліўны. У нас, трэба адзначыць, неблагія землі. Але з імі патрэбна працаваць. Ужо сёння мы паклапаціліся пра ўгнаенні на будучы год. Бо якой бы зямля не была ўраджайнай, яе небходна “падкармліваць”, каб яна давала багаты ўраджай, – дзеліцца планамі Павел Міхайлавіч.

– Таксама абавязкова плануем набыць новую тэхніку. А яшчэ – пабудаваць прафілакторый. Ды і ўвогуле – планаў шмат. Упэўнены, яны рэалізуюцца. Бо калектыў у нас надзейны, працавіты, адказны. З імі – усе задачы можна вырашыць!


Паважаныя работнікі і ветэраны працы ААТ “Уша”!

Ад усяго сэрца шчыра віншуем вас з прафесійным святам!

Жадаем вам, прысвяціўшым сваё жыццё роднай зямлі, працаваць гэтак жа ўпарта і самааддана, не апускаючы рук, і шчыра радавацца плёну сваёй працы.

Зычым усім выдатнага самаадчування, высокіх паказчыкаў, матэрыяльнага дабрабыту, спрыяльнага надвор’я, урадлівай глебы, высокіх ураджаяў і годнага прыбытку.

Хай рукі вашы не ведаюць стомы, а вочы радуюцца шчодрай ніве. Вялікі дзякуй вам за вашу важную, нялёгкую і патрэбную ўсім нам працу. З Днём работнікаў сельскай гаспадаркі, паважаныя калегі!

*Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30