Далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Сімвал адзінства”

Date 24.11.2022 Man
Comment 974
Далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Сімвал адзінства”

26 лістапада Бярэзіншчына далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Сімвал адзінства”, якая будзе праводзіцца з удзелам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

У гэты дзень па тэрыторыі нашага раёна пройдзе аўтапрабег, які пачнецца на мяжы з Крупскім раёнам і завершыцца цырымоніяй абмену Дзяржаўным сцягам з пасланнем паміж рэгіёнамі на мяжы з Чэрвеньскім раёнам.

У рамках акцыі ў 10.30 раніцы, каля помніка савецкім воінам, партызанам і ахвярам фашызму, у гарадскім скверы пройдзе ўрачысты мітынг, прысвечаны рэспубліканскай акцыі “Сімвал адзінства”.

Запрашаем усіх бярэзінцаў прыняць удзел!

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30