Прысуджана званне лепшай

Date 03.12.2022 Man
Comment 712
Прысуджана званне лепшай

Традыцыйна напярэдадні свайго прафесійнага свята – Дня страхавых работнікаў (а адзначаецца ён у першую суботу снежня) – супрацоўнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Бярэзінскім раёне ўключаюцца ў абласны конкурс на званне лепшага страхавога агента года.

Сёлета яго пераможцам у прадстаўніцтве па найлепшых паказчыках як у рабоце, так і па валоданні дадатковымі ведамі, стала агент страхавы Ірына Атрошка. Яно і нядзіўна, бо за плячыма гэтага спецыяліста вось ужо 14 гадоў прафесійнага стажу, падмацаванага толькі высокімі вытворчымі паказчыкамі і глыбокім веданнем даручанай справы, яна – часты лідар спаборніцтва сярод сваіх калег і добра вядомы чалавек у жыхароў Бярэзінскага, Пагосцкага і Паплаўскага сельсаветаў, горада Беразіно, дзе ажыццяўляе сваю прафесійную дзейнасць.

У ліку тых, хто сёлета прэтэндаваў на званне лепшага супрацоўніка бярэзінскага прадстаўніцтва па выніках года, былі таксама агенты страхавыя Ірына Бельская і Наталля Шышонак. Яны таксама не навічкі ў калектыве, які вызначаецца сваёй стабільнасцю і тым, што тут не сустрэнеш выпадковага чалавека.

Сапраўды, працаваць у сістэме Белдзяржстраха зможа далёка не кожны, бо гэтая справа патрабуе ад чалавека не толькі выключнай прыстойнасці і працавітасці, а і глыбокага ведання фінансаў, псіхалогіі, умення працаваць з людьмі, што зусім няпроста.

Гэтымі якасцямі ў поўнай меры валодае і вядучы спецыяліст прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Бярэзінскім раёне Тамара Сапега. Больш за 30 гадоў таму назад прыйшла яна сюды сакратаром-машыністкай і сёння ўжо сама кіруе работай некалькіх агентаў страхавых, курыруе пытанні страхавых выплат, вырашае шэраг іншых задач і перадае свой багаты вопыт калегам.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30