Менавіта для такіх дзяўчынак і хлопчыкаў рэдакцыя раённай газеты “Бярэзінскай панарамы” арганізоўвае збор падарункаў. Гэта могуць быць цацкі, смачнасці, рэчы, кнігі, спартыўны інвентар, канцылярскія прылады альбо наборы для дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Гэтым мы можам красамоўней любых слоў даказаць, што ў нас няма чужых дзяцей. Усе яны — нашы, і мы павінны клапаціцца пра тых, хто цяпер знаходзіцца ў дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах, прытулках, прыёмных, замяшчальных сем`ях. Іх вельмі важна падтрымаць, паказаць,што мы іх любім. Падарыць ім сапраўднае навагодняе свята.
Далучайтесь да акцыі “СМІ Міншчыны - нашым дзецям”! Падарункі для дзетак прыносьце ў рэдакцыю (Камсамольская, 27)