Аказваецца тут “Бярэзінская панарама” - самае ўпадабанае выданне. Чытаюць яе і выпісваюць работнікі сельгаспрадпрыемства і мясцовыя жыхары.
Так, удзельнік раённага конкурсу “Містар Аграпрам”, бухгалтар СУП “АграМАЗ” Аляксандр Беляеў рэгулярна выпісвае газету.
- Вядома, я не магу не чытаць выданне, якое так цудоўна падала конкурс “Містар Аграпрам” і знайшло для мяне добрыя словы, - гаворыць малады мужчына, а калі сур’ёзна казаць, дык газета для мяне “ежа для розуму”. Я прызвычаіўся ўжо праглядваць анонсы матэрыялаў у сацыяльных сетках, а затым уважліва чытаць матэрыялы ў газеце. Што мяне тут цікавіць? У першую чаргу, навіны, вялікі інтарэс маю да тэм развіцця сельсекагаспадарчай вытворчасці. Ды і без палітычных тэм сучасны малады чалавек жыць не можа!
У асаблівай пашане наша газета і ў старшыні прафкама сельгаспрадпрыемства Надзеі Карнеенка:
- Газета мне патрэбна і на працы і дома. Яна шмат матэрыялаў прысвячаее аграрыям, вытворчым справам і прафсаюзнай дзейнасці, а яшчэ выдатным рэлаксам для душы служаць нарысы пра цікавых людзей, нашых землякоў, рэпартажы з культурных мерапрыемстваў, парады урачоў і іншых спецыялістаў.
У ліку першачарговых спраў Тамары Віктарэнка абавязкова выпісаць раёнку. Яна нязменны дыспетчар СУП “АграМАЗ”.
- Газета выклікае вялікую пашану, бо шмат матэрыялаў друкуе пра людзей працы, а яшчэ я вельмі люблю чытаць матэрыялы пра сем’і. Цікава мне на чым сёння ў няпросты час мацуецца сямейны дабрабыт, ды і як людзі захоўваюць сваё каханне?
У калектыве педагогаў Любушанскай школы нярэдка абмяркоўваюць матэрыялы раённай газеты.
- Газета прыходзіць у кожны наш дом, - гаворыць намеснік дырэктара школы Галіна Атрошчанка. – Мы яе вельмі любім і чакаем з вялікім нецярпеннем кожны нумар, мы давяраем ей і свой давер у чарговы раз падтрымаем падпіскай.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.