Новы год рызыкуюць сустрэць без святла

Date 19.12.2022 Man
Comment 488
Новы год рызыкуюць сустрэць без святла

Супрацоўнікі РКУВП “Бярэзінская ЖКГ” на пастаяннай аснове праводзяць работу па скарачэнні і поўнай ліквідацыі запазычанасці за аказваемые насульніцтву паслугі. Большай часткай яна арганізуецца ў інывідуальным парадку і дае станоўчы плён: даўжнікі паступова пачынаюць пагашаць даўгі.

Тым не менш, асоб, якія маюць істотную запазычанасць, яшчэ нямала – больш за 150 чалавек, а сума нясвоечасовай выплаты па жыроўках з улікам пені складае каля 200 тысяч рублёў.

Сярод злосных неплацельшчыкаў камунальных паслуг не толькі асобныя жыхары Бярэзіншчыны, а і цэлыя дамы. І на мінулым тыдні з жыхарамі аднаго з такіх дамоў, які размешчаны па вуліцы Марыі Рамановіч, 4 “В”, кіраўніцтва ЖКГ правяло сустрэчу непасрэдна па месцы пражывання.

Па гэтым 40-кватэрным доме запазычанасць з улікам пені склала 40 тысяч рублёў. І гэта з улікам таго, што палова жыхароў з’яўляюцца пастаяннымі плацельшчыкамі жыровак. Менавіта яны і прыйшлі на сустрэчу, астатнія адкрыта праігнаравалі аб’яву.

Хаця непасрэдна ім адрасоўвалася агучаная падчас сустрэчы інфармацыя.

Сапраўды, за чатыры гады існавання будынка ён прыкметна пачаў прыходзіць у заняпад: на сценах пад’ездаў сталі з’яўляцца надпісы, некаторыя з устаноўленых у тамбурах дзвярэй адсутнічаюць, даводчыкі на уваходных дзвярах сапсаваныя або таксама зніклі, у месцах агульнага карыстання размяшчаюцца рэчы асабістага ўжытку, жадае быць лепшым маральны воблік асобных жыхароў кватэр, якія сваімі нясціплымі паводзінамі ствараюць дыскамфорт суседзям і адкрыта ігнаруюць іх заўвагі.

Так, чалавека перавыхаваць зусім няпроста і закласці ў яго свядомасць усведамленне таго, што неабходна клапаціцца пра сваё агульнае калектыўнае жыллё і падтрыманне ў ім належнага парадку. Аднак ёсць для гэтага і адміністрацыйныя меры. Няўжо ў падобным выпадку неабходна прыбягаць іменна да іх? Для таго, каб ліквідаваць нанесены будынку ўрон з-за неахайнасці, патрабуецца правядзенне рамонтных работ. А гэта вымагае дадатковых сродкаў, якія і без таго не выплачваюцца паловай жыхароў дома.

Адной з мер, якую маюць намер прымяніць камунальнікі да злосных неплацельшчыкаў, стане адключэнне іх кватэр ад энергазабеспячэння. Так, мера непапулярная, але якім іншым чынам можна дастукацца да свядомасці людзей? Так што некаторыя з жыхароў Бярэзіншчыны маюць рэальную магчымасць сустрэць навагодняе свята пры свечках. І не думаем, што такая з‘ява падасца ім рамантычнай. Як бачым, час для выпраўлення сітуацыі ў жадаючых годна сустрэць свята яшчэ застаецца. Не ўпусціце яго!

Святлана Зяневіч:

– Я гадую семярых дзяцей – траіх сыноў і чатырох дачок. Пры такой колькасці членаў сям’і гаварыць пра раскошу не даводзіцца. Але я сваім першачарговым абавязкам лічу разлічыцца з усімі дзяржаўнымі выдаткамі, у тым ліку і аплаціць жыроўку. Нам жа жыллё далі на льготных умовах, неабходна быць удзячнымі за гэта і паводзіць сябе адэкватна. Ды і як не клапаціцца пра сваё жыллё, не падтрымліваць яго ў належным стане! Яго ж даюць не на год-два, яно застанецца і маім дзецям, стане агульным прытулкам для ўсіх, калі яны нават параз’язджаюцца. Вельмі крыўдна і балюча глядзець на тое, як некаторыя з суседзяў абыякава ставяцца да тых умоў, якія створаны для іх. Мала таго, што не цэняць, дык яшчэ і псуюць на кожным кроку. Не ведаю, якім чынам можна на іх паўплываць, але рабіць гэта неабходна. Можа меры, якія вырашылі выкарыстоўваць камунальнікі, хоць якім-небудзь чынам выправяць становішча. Хочацца верыць.

Марына Шпакоўская:

– Для таго, каб аб‘яднаць суседзяў агульным імкненнем зрабіць наш дом больш утульным, стварыла групу ў мабільным дадатку. Там выкладваю інфармацыю або фотаздымкі, якія датычацца нашага жыцця. Рэагуюць, ставяцца неабыякава. Толькі, на жаль, далёка не ўсе. Вось і сённяшняя сустрэча паказала тое ж: на яе сабраліся толькі свядомыя людзі, якія і без таго перажываюць за свой дом і яго ўтульнасць. Ніводнага з тых, хто мае запазычанасць па квартплаце або хто парушае парадак, я тут не бачу. А мы ж можам жыць зусім інакш. Вось дом насупраць стаіць, таксама для мнагадзетных. На дзвярах пад’ездаў – даводчыкі, кодавыя замкі. Пабочных асоб у доме не бывае, у пад’ездах – парадак і ўтульнасць, не тое што ў нас. Крыўдна.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31