Бустэрная вакцынацыя – меркаванне спецыялістаў

Date 23.12.2022 Man
Comment 566
Бустэрная вакцынацыя – меркаванне спецыялістаў

Ці рабіць бустэрызацыю, калі пандэмія каранавіруснай інфекцыі відавочна пайшла на спад, і зараз ужо не назіраецца такіх моцных хваляў захворванняў на Covid-19 як раней? Гэтым пытаннем задаецца шмат бярэзінцаў. Звернемся за каментарыямі да спецыялістаў.

Загадчыца інфекцыйнага аддзялення Бярэзінскай ЦРБ, урач агульнай практыкі Вольга Елоева:

- У гарачыя хвалі пандэміі мне даводзілася працаваць на перадавой, як урачу агульнай практыкі прымаць пацыентаў у «чырвонай зоне» і выязджаць з брыгадай на выклікі на дом. Парой бывала і па 70-90 пацыентаў за дзень. У той час было вельмі складана ўсім медыкам. Я і сама хварэла каранавіруснай інфекцыяй, якраз патрапіла ў першую хвалю. Падхапіла вірус не на рабоце, як можна лагічна меркаваць, а знаходзячыся на чатырохмесячных курсах у Мінску. Тры тыдні праляжала ў стане сярэдняй цяжкасці хваробы. Потым прышчапілася, спачатку два разы вакцынай “Гам-Кавід-Вак” потым зрабіла бустэрную вакцынацыю “Спутнікам-Лайт”.

Працуючы ў інфекцыйным аддзяленні, я заўважаю, што зараз і выпадкаў захворванняў на каранавірус менш, і лягчэй яны працякаюць. Зараз у асноўным сустракаюцца сезонныя захворванні сярод дзяцей, а вось сярод дарослых у асноўным пнеўманіі, але не кавіднага характару. Зазначу, што ў плане пандэміі зараз нашмат спакайней, чым раней. Яшчэ год назад была вельмі напружаная сітуацыя. У прынцыпе, інфекцыйнае аддзяленне гатова да чарговай хвалі пандэміі, калі яна раптам успыхне, у нас прадугледжаны антысептыкі, сродкі індывідуальнай аховы, боксы для хворых. Штодзень праводзіцца апрацоўка памяшканняў кварцавымі лямпамі.

Дарэчы, па два разы на месяц вяду прыём як тэрапеўт у Мікуліцкім і Лешніцкім ФАПах. Зазначу, людзі рознага ўзросту даволі ахвотна прыходзяць на акцынацыю, пачалі разумець неабходнасць прышчэпак. Сярод прышчэпленых на маім участку нават ёсць і тыя, хто ні разу не хварэў на каранавірус. Па асабістых назіраннях, паўтаруся, прышчэпленыя пацыенты значна лягчэй пераносяць каранавірусную інфекцыю. Лічу, што вакцынацыя – гэта адзіны, самы надзейны сродак прафілактыкі, таму варта прайсці бустэрызацыю ўсім, хто яшчэ гэтага не зрабіў.

 

Галоўны ўрач Бярэзінскага РЦГЭ Вадзім Буйніцкі:

Адпаведна з рэкамендацыяй Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ўжо лічыцца завершаным курс вакцынацыі, які складаецца з трох прышчэпак: дзвюх асноўных і трэцяй – бустэрнай. Гэта лічыцца добрым курсам імунізацыі супраць Covid-19. Таму і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ставіць задачу закончыць бустэрызацыю, каб мінімум 90 працэнтаў людзей, якія атрымалі дзве прышчэпкі, атрымалі бустэрную вакцынацыю. Гэта надзейна падтрымлівае імунітэт.

Па вялікім рахунку, каранавірусная інфекцыя ніколі не закончыцца. Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе кожныя палову года праходзіць рэвакцынацыю. Covid-19 стаў сезонным на ўзроўні грыпу, ён проста дадаўся да тых дзвюх соцень звычайных вірусаў, якія выклікаюць сезонны пад’ём востра-рэспіраторных захворванняў.

Зараз ужо не назіраецца такіх успышак захворвання як раней, нават улічваючы, што адменены ўсе супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы і масачны рэжым, і не адмяняюцца масавыя мерапрыемствы. Мы назіраем, што сітуацыя значна палепшылася.

На сённяшні дзень штотыдзень рэгіструюцца адзінкавыя выпадкі захворванняў каранавіруснай інфекцыяй. У тым вялікая заслуга наяўнасці імуннай праслойкі насельніцтва. Дзякуючы тым людзям, якія прышчапіліся, каранавірусная інфекцыя пайшла на спад. Прышчэпкі ў плане супраціўлення імунітэту зрабілі моцны станоўчы эфект. Аднак гэты эфект варта падтрымліваць далейшай бустэрнай вакцынацыяй.

Па стане на сераду 21 снежня на Бярэзіншчыне 72,43 % жыхароў прайшло поўны курс вакцынацыі, з іх 85,12 % - бустэрнай вакцынацыяй. Выкарыстоўваюцца расійскія вакцыны “Спутнік-Ві” першы і другі кампанент, і “Спутнік-Лайт” – для бустэра.

Для вакцынацыі дзяцей выкарыстоўваецца вакцына кітайскай вытворчасці “ВераЦэл”. Ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў прышчэплена ўжо 11,26% дзяцей, дзецям бустэр не патрабуецца.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31