Дзіцячыя відэаролікі юных бярэзінцаў атрымалі высокую ацэнку

Date 06.01.2023 Man
Comment 1555
Дзіцячыя відэаролікі юных бярэзінцаў атрымалі высокую ацэнку

Сёння ў раённым аддзела па надзвычайных сітуацыях адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу відэаролікаў “Бяспечны Новы год” сярод юных бярэзінцаў. Нагадаем, што яго арганізатарамі былі РАНС і рэдакцыя газеты “Бярэзінская панарама”.

Уручаючы падарункі і дыпломы, кіраўнік выратавальнікаў раёна Іван Маанік выказаў цёплыя словы падзякі ўсім юным удзельнікам конкурсу, а таксама іх бацькам, якія пасадзейнічалі таму, каб відэарролікі атрымаліся такімі прыгожымі, відовішнымсі і павучальнымі.

Дыпломамі за ўдзел у конкурсе былі адзначаны калектыўныя работы сем’яў Сямёнавых, Паляшчукоў і Харытановічаў. Больш важкія дыпломы – адпаведна першай, дургой і трэцяй ступеняў – за перамогу атрымалі прадстаўнікі клуба юных выраватльнікаў-пажарных “Сірэна” ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Бярэзінскага раёна”, сям’я Вайцяховічаў і гадаванцы старэйшай групы ДУА “Дзіцячы садок №3 г. Беразіно”.

Удзельнікі конкурсу змаглі не толькі праявіць сваю ўнікальную творчасць і стаць прапагандыстамі бяспечнага ладу жыцця, а і зарбіць сабя шмат лайкаў за прагляд відэакліпаў, якія былі размешчаны на сайце нашай газеты і ў сацыяльных сетках.

 

Меркаванні ўдзельнікаў конкурсу:

Паліна Сямёнава:

- Я ўпершыню ўдзельнічала ў такім конкурсе. Стварыць ролік мне дапамагала матуля, за што я ёй вельмі ўдзячна. Мне вельмі спадабалася, таму і ў будучым мяркую дзельнічаць у падобных конкурсах і мерапрыемствах.

 

Іна Чорная, загадчыца ДУА “Дзіцячы садок №3 г. Беразно”:

- Гэта таксама наш дэбют у падобнага роду конккурсе. І нашы гадаванцы Міша і Сцёпа, мне здаецца, вельмі дора выканалі сваю ролю. Перамога будзе для нас новым імпульсам для далейшага раскрыцця талентаў нашых выхаванцаў.

Нагадаем, што ўсе відэакліпы вы можаце знайсці ў электронных СМІ. Паглядзіце іх, вам абавязкова спадабаецца!

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30