– Мінская вобласць – гэта сэрца беларускіх зямель, - гучала з вуснаў вядучай мерапрыемства Ангеліны Трыпута. – Наш раён таксама ў складзе Мінскай вобласці, а значыць, гэта і наша свята. Наш юбілей!
А ў складзе юбілеяў – заўсёды падвядзенне вынікаў, аналіз дасягнутага і, канечне, віншаванні...
У гэты дзень віншаванні і граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама атрымалі з рук начальніка аддзела Таццяны Лучанок прадстаўнікі ДУА “Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў” – намеснік дырэктара па гаспадарчай часці Сяргей Хадаронак, загадчыца філіяла аграгарадка Паплавы ДУА “Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў” Валянціна Губарава, загадчыца касцюмернай Валянціна Надумовіч, настаўнік па класе эстраднага вакала Ангеліна Трыпута; прадстаўнікі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” – бібліятэкар 1 катэгорыі Паплаўскай сельскай інтэгрыраванай бібліятэкі Валянціна Наскавец, бібліёграф 1 катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Марыяна Стаброўская, загадчыца аддзела фарміравання бібліятэчнага фонда Ірына Сямашка; прадстаўнікі ДУК “Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў – навуковы супрацоўнік рабочай групы па стварэнні Бярэзінскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Ала Альфер, загадчыца аддзелам народных мастацкіх рамёстваў і выставачнай дзейнасці Анастасія Котава; прадстаўнікі ДУА “Бярэзінскі цэнтр культуры” – метадыст Вольга Казак, загадчыца сектарам па рабоце з дзецьмі і моладдзю Кацярына Пятрэнка, загадчыца Мікуліцкім сельскім клубам-бібліятэкай Людміла Пянкрат, загадчыца касцюмернай Алена Красоўская, культарганізатар Мікулічскага сельскага клуба-бібліятэкі Вольга Харловіч.
У святочным канцэрце прынялі ўдзел народны інструментальны ансамбль “Арт-Нюанс”, юныя артысты - Сафія Несцяровіч, Марыя Жолудзева, Маргарыта Навадворская, Дар’я Аўтуховіч, Лізавета Саскавец, Ангеліна Ушывец і інш.
Заключны акорд мерапрыемства: песня-віншаванне Мінскай вобласці ў выкананні Ангеліны Трыпута ў суправаджэнні народнага інструментальнага ансамбля “Арт-Нюанс” прысутныя апладзіравалі стоячы.
– Гэта песня для мяне стала сапраўдным адкрыццём, – сказала бібліёграф катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” Марыяна Стаброўская, – і тое, што яго стваральнікі – начальнік нашага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Лучанок і настаўнік ДУА “Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў” Генадзій Дайнэка. Вельмі прыемна, што на бярэзінскай зямлі жывуць такія таленавітыя людзі.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.