Акцыя “Наш  жывёлавод”: новыя твары

Date 23.01.2023 Man
Comment 1032
Акцыя “Наш  жывёлавод”: новыя твары

Чарговым адрасам правядзення прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод” стала сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “АграМАЗ”.

Заўсёды прыемна прыязджаць да гэтых працавітых і адказных работнікаў ферм. І сапраўды, тут любяць і ўмеюць працаваць, што дазваляе гаспадарцы пастаянна вось ужо на працягу некалькіх гадоў з’яўляцца адным з лідараў раённага спаборніцтва за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Марына Каўзуновіч разам са старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі СУП Надзеяй Карняенка наведалі ўсе чатыры жывёлагадоўчыя аб’екты сельгаспрадпрыемства. І на кожным з іх яны пакінулі не толькі салодкія пачастункі і падарункі, а і выказалі шчырыя словы падзякі жывёлаводам за іх старанную працу, за ўмацаванне эканомікі гаспадаркі, пажадалі кожнаму моцнага здароўя і новых працоўных здабыткаў.

Сярод знаёмых твараў работнікаў ферм, якія ўжо шмат гадоў аддалі жывёлагадоўлі, з’явіліся і новыя. У іх ліку і Юрый Немцаў. Другі месяц ён узначальвае малочнатаварны комплекс “Дулебы”. Як расказвае мужчына, на Бярэзіншчыне аказаўся ён па аб’яве, якую давала СУП “АграМАЗ”. Сам родам з Буда-Кашалёўскага раёна, што на Гомельшчыне. Спачатку ў гаспадарцы працаваў аператарам машыннага даення. А зараз яму, заатэхніку па адукацыі, даверылі ўзначальваць калектыў. Што ж, бярэзінская зямля заўсёды вітала працавітых людзей і давала ім магчымасць раскрыць свой патэнцыял. Няхай яна паспрыяе зрабіць гэта і Юрыю Міхайлавічу.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2025 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30