На бібліятэчных паліцах

Date 23.01.2023 Man
Comment 1090
На бібліятэчных паліцах

Працягваем традыцыйныя кніжныя агляды. У сённяшнім выпуску падборка кніг неяк не падпарадкоўваецца пэўнай сістэме, і логіка тут адна – яны проста добрыя, хаця, як кажуць, “на вкус и цвет товарища нет”. Тым не менш, іх можна знайсці ў раённай бібліятэцы ў шэрагу новых выданняў. Паўторым яшчэ раз добра вядомае – цікавая кніжка – гэта як машына часу: сеў і не заўважыў, як прамінуў дзень.

 

Юлиан СЕМЕНОВ. МАЛОЕ СОБРАНИЕ СОЧИНЕНИЙ

Юлиан Семенович Семенов – русский писатель, историк, поэт, журналист, автор культового романа о Штирлице, легендарном советском разведчике. Мак Отто фон Штирлиц (полковник Максим Максимович Исаев) завоевал любовь миллионов читателей и стал по-настоящему народным героем. Роман “Семнадцать мгновений весны” был опубликован в 1970 году, и уже через три года состоялась его экранизация, сценарий также был написан Юлианом Семеновым. Телефильм имел оглушительный успех и по сей день остается хитом российского кинематографа.

В настоящее издание также вошел широко известный детективный роман “Противостояние”, который тоже был экранизирован. Главные роли в фильме исполнили Олег Басилашвили и Андрей Болтнев.

 

ДОБРЫ ХЛОПЕЦ ДЗІК. СЕРЫЯ “ПАЗАКЛАСНАЕ ЧЫТАННЕ”

Даволі добры зборнік кароткай празаічнай формы ад беларускіх пісьменнікаў для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Той самы выпадак, калі выхоўваць у дзетак станоўчыя душэўныя якасці, такія як пачуццё справядлівасці, спагады, любові і іншыя можна і нават трэба з дапамогай добрай літаратуры.

Ці хочацца вам, каб чытанне было класным, асабліва пазакласнае? Калі так, дык гэта кніга для вас. Сяброўства і прыгоды, пошукі і знаходкі, праблемы і іх пераадоленне ў апавяданнях і аповесцях класікаў нашай літаратуры Максіма Лужаніна, Ядвігі Бяганскай, Міхася Зарэмбы, Алеся Пальчэўскага і Васіля Хомчанкі. Выдавецтва “Мастацкая літаратура” робіць карысную справу, выпускаючы ў свет тэматычныя кніжкі для дзяцей і моладзі. Як і заўсёды, чарговае выданне “Мастацкай літаратуры” прасякнута неад’емным водарам беларускага слова і культуры.

 

Аляксей ЯКІМОВІЧ. ЗАГАДКАВЫ ХРАМ

Кнігі гэтага беларускага творцы трапляюць у наш агляд ужо трэці раз запар. Вось і зараз прапануем увазе чытачоў кнігу айчыннага пісьменніка.

Дзеянне аповесці адбываецца ў невялікім раённым гарадку. Прадпрымальнік Менкін пасяляецца ў будынку, які некалі быў храмам. Менкін і яго жонка Святлана адчуваюць сябе на вяршыні шчасця. Але іх радасць азмрочваецца нечаканымі падзеямі, якія неўзабаве пачынаюць адбывацца ў храме і наганяюць жах на гаспадароў. Менкін кліча на дапамогу былога дэсантніка Андрэя. Ён спадзяецца, што Андрэй дапаможа яму ў гэтую цяжкую хвіліну…

Кніга невялікіх памераў у аб’ёме, як і папярэднія кнігі аўтара, разгледжаныя тут. Гэту можна адолець за вечар. Дарэчы, традыцыйна ў зборнік увайшлі таксама вершаваныя радкі Аляксея Якімовіча.

Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

Агляд зрабіў Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Травень 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31