У цэнтры – камунальныя праблемы

Date 26.01.2023 Man
Comment 898
У цэнтры – камунальныя праблемы

У рамках правядзення Адзінага дня інфармавання сёння з працаўнікамі калектыву Бярэзінскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі сустрэўся і выступіў па разглядаемых на ім тэмах намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства “ЖКГ Мінскай вобласці” Андрэй Шульга. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргей Бабура.

У другой палове дня Андрэй Валер’евіч правёў асабісты прыём бярэзінцаў. Са сваімі праблемамі да яго звярнуліся сем жыхароў горада.

Паралельна з гэтым праходзіла “прамая тэлефонная лінія”. На паступаючыя пытанні адказваў дырэктар Бярэзінскай ЖКГ Алег Лук’яненка. На працягу адведзенага часу яму таксама давялося адказаць на рад пытанняў і ўнікнуць у агучаныя праблемы шасці чалавек.

Па шэрагу паступіўшых зваротаў заяўнікі атрымалі кампетэнтныя адказы, некаторыя з іх, якія патрабуюць непасрэднага азнаямлення з сітуацыяй пры выездзе на месца, узяты на кантроль, па іх будуць прыняты адпаведныя меры.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Чэрвень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30