- Вучыўся на будаўнічым факультэце па спецыяльнасці “Аўтамабільныя дарогі”, - гаворыць Уладзіслаў Юр’евіч, - тэорыю засвоіў добра, а прымяняць веды на практыцы вучыўся тут, у дарожнай арганізацыі. Дзякуючы Аляксандру Мікалаевічу (Аляксандр Слабко шмат гадоў працаваў дарожным майстрам, цяпер ён – прараб) асвоіў усе тонкасці спецыфікі нашай работы, за што яму вельмі ўдзячны. Мой працоўны стаж - 5 гадоў - пакуль невялікі ў параўнанні з некаторымі “асамі- дарожнікамі”, але ў мяне ўсё яшчэ наперадзе.
Дарэчы, майстар Уладзіслаў Мацыяка добра зарэкамендаваў сябе на працягу гэтых гадоў, карыстаецца павагай у калектыве.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.