Пра іх праграму і мэты нам расказаў намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне Бярэзінскага раёна ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэінскага раёнаў Мінскай вобласці Вадзім Станкевіч:
- У апаведнасці з планам заняткаў у першы дзень праведзены заняткі па вывучэнні асноўных палажэнняў прававых актаў, якія рэгламентуюць пытанні фарміравання тэрытарыяльных войск, падтрымання іх маблізізацыйнай гатоўнасці, а таксама заняткі з адміністрацыяй пункта прыёму асабовага саставу тэрытарыяльных войск.
Сёння прайшлі заняткі і трэніроўка з рабочай групай раённага выканаўчага камітэта па арганізацыі тэрытарыяльнай абароны па пытаннях апавяшчэння, збору адказных асоб і арганізацыі фарміравання тэрытарыяльных войск раёна.
Наступныя два дні прадугледжаны заняткі і трэніроўкі з групай упраўлення фарміравання тэрытарыяльных войск, у тым ліку і пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама трэніроўка з адміністрацыяй пункта прыёму асабовага саставу тэрытарыяльных войск з прыцягненнем афіцэраў запасу і іх экіпіроўкай.
<
Заняткі (у тым ліку са слайдавым суправаджэннем) праходзяць на базе раённага выканаўчага камітэта і фізкультрна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” з прыцягненнем да іх кіраўнікоў некаторых арганізацый і устаноў горада.
Падобнага роду заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці праводзяцца пад кіраўніцтвам старшыні раённага выканаўчага камітэта кожныя паўгода ў адпаведнасці з зацверджаным планам.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.