- Дзеці нашага Цэнтра з году ў год становяцца пераможцамі, як мінімум, абласных алімпіяд. Галоўная ж штогадовая мэта – каб вучні 8-10 класаў патрапілі на “рэспубліку”, паглядзелі, як і што там адбываецца, - гаворыць Ігар Леанідавіч. – Навошта гэта трэба? У 11 класе дыплом, прывезены з рэспубліканскай алімпіяды, дазваляе без экзаменаў паступаць у профільныя ВНУ.
У практыцы Ігара Леанідавіча перамога вучняў заўсёды заслужаная, абумоўленая ўседлівасцю пры рашэнні задач, а таксама ўласнай зацікаўленасцю, працаздольнасцю, упэўненасцю ва ўласных сілах, якую надае настаў-нік. Для сваіх выхаванцаў Ігар Леанідавіч вельмі цікавы, захоплены справай настаўнік, які валодае творчымі метадамі выкладання, можа на занятках працытаваць класікаў лі-таратуры, паразважаць на тэмы жыцця і патрыятызму.
- Я зацікаўлены ў тым, каб наш раён быў адным з лепшых у вобласці, і для мяне гэта не пустыя словы, - прызнаецца Ігар Леанідавіч. – Заўсёды імкнуся, каб дзеці ганарыліся нашай школай, Цэнтрам. Сёлета набраў групу шасцікласнікаў, буду далучаць да нашых традыцый верыць у немагчымае і перамагаць на алімпіядах на самым высокім узроўні.