Ведаюць як вопытнага спецыяліста жывёлагадоўчай галіны, цікавага чалавека і адказнага працаўніка. Марына Міхайлаўна працуе аператарам па штучным асемяненні кароў малочнатаварнай фермы “Васілеўшчына”.
Пагалоўе там утрымліваецца не вельмі вялікае, таму кожная жывёліна ў жанчыны заўсёды навідавоку, а значыць, з ёй праводзіцца своечасовая неабходная работа, якая не толькі вядзе да аднаўлення статка і росту яго колькасці, а і да павелічэння надояў і вытворчых паказчыкаў гаспадаркі ў цэлым.
Непрыкметная на першы погляд работа асемянатара заўсёды дае вялікую аддачу, а таму такія спецыялісты заўсёды карыстаюцца пашанай.