Адметна, што справы ў яе аднолькава паспяхова спорацца як у сямейным жыцці, так і на вытворчасці. Дабрыні, сардэчнасці і пяшчоты хапае жанчыне не толькі гадаваць дзетак, а і клапаціцца пра даручаны ёй статак маленькіх цялятак, якіх яна даглядае на малочнатаварнай ферме “Падваложка” сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Здравушка-агра”.
А там, дзе ёсць любоў да працы, шчырасць у яе выкананні, жаданне бачыць добрыя вынікі сваіх намаганняў, там заўсёды і паказчыкі высокія, і павага сяброў, і гонар прадстаўляць родную гаспадарку на галоўнай Дошцы гонару раёна.