– Медыкі раёна і ўсёй рэспублікі заўсёды знаходзяцца на “перадавой” у самых розных сітуацыях, якія складваюцца ў краіне, і наогул у свеце, бо наша галоўная задача – захаваць жыцці і здароўе людзей, - дзеліцца Крысціна Аляксандраўна. – Мы перажылі і з гонарам выстаялі гарачыя хвалі пандэміі каранавіруснай інфекцыі, зрабілі літаральна ўсё, што ў нашых сілах, каб мінімізаваць страты патэнцыялу здароўя бярэзінцаў. Зараз жа з 1-га студзеня пачаўся працэс дыспансерызацыі насельніцтва, накіраваны, па-першае, на папярэджванне ўзнікнення хранічных захворванняў, выяўленні іх на ранняй стадыі, і, па-другое, на ўкараненне ў свядомасці людзей асноў культуры здаровага ладу жыцця… І я ганаруся, што мне пашчасціла працаваць побач з прафесіяналамі ўрачэбнай справы, разам вырашаць пастаўленыя задачы і рабіць
усё дзеля здароўя людзей.
Дарэчы, Крысціна Аляксандраўна пачынала сваю працоўную дзейнасць маладым спецыялістам у райбальніцы – працавала ўрачом агульнай практыкі, загадчыкам паліклінікі.
– Шчыра прызнаюся, я люблю сваю работу, – заўважае малады кіраўнік. – І раблю ўсё магчымае, каб сістэма аховы здароўя на Бярэзіншчыне была на высокім ўзроўні.