Акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” працягваецца ў Бярэзінскім раёне

Date 14.03.2023 Man
Comment 824
Акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” працягваецца ў Бярэзінскім раёне

Чарговыя мерапрыемствы у рамках акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” прайшлі ў ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Беразіно” і на базе інтэрната прадпрыемства “Бярэзінская жыллева-камунальная гаспадарка”. 

Улічваючы тое, што працаваць прыйшлося з дзецьмі, формы работы былі разнастайныя: гэта і гутарка, і віктарына, і гульня “Назаві прычыну пажару”, і работа з банэрам, і прагляд мульцікаў і фільмаў, і “званок у службу ратавання”. Дзіцячая псіхіка працуе такім чынам, што патрэбна пастаянна мяняць від дзейнасці, каб удзельнікі акцыі не засумавалі і трывала засвоілі веды. Школьнікі ўважліва слухалі інфармацыю пра парадак дзеянняў пры сігнале “Увага ўсім!”, глядзелі відэаролікі, уважліва слухалі расповед пра мабільнае прыкладанне ратавальнікаў “Дапамога побач”. Дзеці, што сабраліся на мерапрыемства ў інтэрнаце, былі малодшага школьнага ўзросту: ім даспадодобы прыйшліся мульцікі “Чароўная кніга”, гульня “экзамен па бяспецы”. Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў карысныя буклеты і размалеўкі ад ратавальнікаў і, думаецца, папоўніў свае веды пра ўласную бяспеку.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30