Семінар прысвяцілі пачатку пасяўной

Date 29.03.2023 Man
Comment 942
Семінар прысвяцілі пачатку пасяўной

Сёння на базе раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў семінар для работнікаў аграпрамысловага комплексу раёна, які прысвячаўся пачатку веснавых палявых работ і падрыхтоўцы да яравой сяўбы.

Напачатку мерапрыемства яго ўдзельнікаў чакала экскурсія па памяшканнях новага пажарнага дэпо і знаёмства з існуючай тэхнікай, прызначанай не толькі для тушэння пажараў, а і барацьбы з іншымі стыхійнымі бедствамі і надзвычайнымі сітуацыямі. На праве гаспадара першае слова на планарнай частцы семінара меў начальнік РАНС Іван Маазнік, які расказаў аб забеспячэнні пажарнай бяспекі пры правядзенні сельскагаспадарчых работ.

Сярод выступаючых былі таксама старшы інспектар аддзела Дзяржатаінспекцыі РАУС Юлія Камека, урач-гігіеніст Бярэзінскага РЦГЭ Сяргей Масюк, галоўны дзяржінспектар дзяржаўнай інспекцыі па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання Сяргей Жаўняровіч, галоўны спецыяліст па ахове працы і пажарнай бяспецы райсельгасхарчу Ірына Бурая і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч.

Вяла семінар і задавала тон першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Карына Аруцюнян, якая таксама засяродзіла ўвагу спецыялістаў і кіраўнікоў

сельгаспрадпрыемстваў на вырашэнні злабадзённых пытанняў падрыхтоўкі да сяўбы. Час, падкрэсліла яна, для гэтага яшчэ ёсць, хаця яго засталося вельмі мала. Таму задача – гэтыя дні правесці ў актыўнай рабоце па ліквідацыі існуючых і выяўленых праблем і непаладак, каб затым нішто не перашкаджала зладжанай працы на кожным з участкаў работы.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31