“Я і ў токары пайду!”

Date 30.03.2023 Man
Comment 836
“Я і ў токары пайду!”

Цімафей Шчатко ўладкаваўся на ўчастак вытворчасці спірту (г.Беразіно вытворчага цэха №8 (г.п. Урэчча) ААТ “МІНСККРЫШТАЛЬ” упраўляючая кампанія холдынгу“МІНСККРЫШТАЛЬГРУП” два гады таму назад.

Ён – апаратчык атрымання вуглекіслаты.

Закончыўшы вучобу ў Барысаўскім дзяржаўным каледжы, Цімафей атрымаў спецыяльнасць слесара па рамонце аўтамабіляў, а цяпер працягвае вучобу ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бярэзінскага райвыканкама.

- Вывучаю яшчэ такарную справу, - гаворыць ён. – Лічу, што чым больш у сабе раскрываеш здольнасцей, чым больш ты ведаеш, тым больш упэўнена сябе адчуваеш.

Акрамя працоўных будняў, у жыцці маладога спецыяліста шмат іншых інтарэсаў. Ён з задавальненнем прымае ўдзел у спартыўных мерапрыемствах, асабліва падабаюцца такія віды спорту, як лёгкая атлетыка і стральба з пнеўматычнай зброі. 

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Падрабязна у гэтай катэгорыі: « «Хавьера 2»  не получилось У ліку юбіляраў  »
« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30