У Беразіно прайшоў першы кірмаш

Date 01.04.2023 Man
Comment 990
У Беразіно прайшоў першы  кірмаш

Дзень смеху 1 красавіка не вельмі вабіў да жартаў і розыгрышаў бярэзінцаў. А прычынай таму было не зусім спрыяльнае надвор’е: золасць, вільготнасць паветра, адсутнасць у небе веснавога сонейка… Таму і на вуліцах горада было не вельмі шматлюдна – не вельмі цягнула ў такое надвор’е на прагулку.

Гэтая акалічнасць поўнасцю адбілася і на правядзенні першага сёлета кірмашу па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі, які праходзіў сёння на гарадскім стадыёне. Нешматлюдна было і там. Тым не менш, выбар тавару адзначаўся даволі шырокі. Ды і прадаўцоў аказалася нямала, прчым розных форм уласнасці. Што ж маглі набыць бярэзінцы? Па-першае, мяса. Яно было прадстаўлена як свінінай ад ЗАТ “Клявіца”, так і ялавічынай з ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”.

Даволі шырокі асартымент садавіны і гародніны прапаноўвалі работнікі аддзела нарыхтовак Бярэзінскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства – морква, капуста, бульба, цыбуля, яблыкі і нават квашаная капуста трох гатункаў. Аматарам садаводства сваю прадукцыю – саджанцы дрэваў, кустоў і ягад – прапаноўвалі прадстаўнікі фермерскай гаспадаркі “Ягадка”. Былі таксама прадстаўлены натуральны мёд, цацкі і лялькі, дэкаратыўная драўляная прадукцыя (шкатулкі, падзелкі, кошыкі і нават папулярныя матрошкі). А на вітрыне Бярэзінскага РКБА былі вывешаны ўзоры адзення і ляжалі такія спакуслівыя падушкі. На іх, у прыватнасці, звярнула ўвагу Таццяна Гацко.

- Выпакова для сябе даведалася, што ў РКБА можна не толькі набыць гатовыя падушкі, а і пачысціць пер’е ў сваіх уласных, - расказала яна. – Ведала, шо бытавікі аказвалі такую паслугу раней, думала, што перасталі ўжо, а аказалася – і зараз робяць. Вось візітоўку ўзяла на памяць, абавязкова зайду. А на кірмаш завітала, каб набыць штосьці бз гародніны. Вось сетачку цыбулі прыкупіла. Жыву тут недалёка, вось і завітала.

Наступны наш суразмоўца Аляксандр Каравы.

- Аб’яву пра кірмаш прачытаў у інтэрнэце. Тое, што збіраўся набыць, купіў – бульбу, цыбулю, яблыкі. Цэны, здаецца, такія ж, як і на рынку. Але меў намер прыехац менавіта сюды. Шкада, што людзей малавата: відаць надвор’е вінавата, ды і не абудзіліся мы пасля зімы, відаць.

- А мы, - дзеліцца ўражаннямі сямейная пара, якая не пажадала назвацца, - сёння тут купілі капусты, каўбасы, фаршу. Зараз, можа, яшчэ чаго набудзем. Саджанцы і іншы тавар сельскагаспадарчай тэматыкі не цікавіць, бо жывём у кватэры і не маем, на жаль, ні градкі, ні гароду. Набыткамі задаволены.

Тут жа, сярод пакупнікоў, бачым першага сакратара РК БРСМ Кацярыну Аўрамчык у акружэнні вучняў гімназіі Яны Бурцавай, Стаса Андроцкага і Кірыла Пармановіча. Юныя валанцёры сталі ўжо неад’емнай часткай праводзімых кірмашоў і надзейнай дапамогай састарэлым і адзінокім людзям пры набыцці тавару і яго дастаўцы дамоў.

Вяртаючыся са стадыёна, завітаў на харчовы рынак горада. Так, традыцыйна тут працуе больш гандлёвых пунктаў, ды асартымент тут багацейшы, бо рэалізуецца не толькі сельгаспрадукцыя, а і бялізна, посуд, экзатычная садавіна, штучныя кветкі, рэчы штодзённага ўжытку… Нешматлюдна было ў гэтую суботу і тут. Відаць, сапраўды, надвор’е не цягнула нас на вуліцу. Ды і самі мы, пад яго ўплывам, яшчэ не поўнасцю гатовы абудзіцца ад зімовай спячкі і прыступіць да актыўных дзеянняў.

Будзем спадзявацца, што наступны кірмаш, які пройдзе 5 красавіка, акажацца больш людным і яго правядзенню навакольнае асароддзе перашкаджаць не стане.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31