Драматычны спекталь “Не пакідай мяне” прайшоў у Беразіно

Date 02.04.2023 Man
Comment 1235
Драматычны спекталь “Не пакідай мяне” прайшоў у Беразіно

Мінулы тыдзень для бярэзінцаў прайшоў пад сцягам Міжнароднага дня тэатра, які традыцыйна адзначаецца 27 сакавік. З гэтай нагоды ў раённым цэнтры культуры была прадстаўлена пастаноўка Бярэзінскага народнага тэатра па п’есе Улады Альхоўскай “Хайп”.

Але гэта быў не адзіны падарунак мясцовым аматарам Мельпамены. У нядзелю мелі магчымасць сустрэцца з артыстамі Мінскага абласнога драматычнага тэатра, якія прадставілі на суд гледача драматычны спекталь “Не пакідай мяне” па п’есе нашага славутага беларускага драатурга Алеся Дударава.

Гэты твор, як і іншыя творы Алеся Дударава, не пакінуў нікога раўнадушным, бо быў прысвечаны балючай тэме Вялікай Айчыннай вайны, гераізму і мужнасці нашых салдат – у даным выпадку членаў разветгрупы, што складалася з маладых дзяўчат, іх подзвігу ў імя Радзімы і яе вызвалення.

Прыемна было бачыць у зале шмат гледачоў, асабліва радавала, што пераважная большасць – прадстаўнікі маладога пакалення. Ніхто з прысутных не застаўся ні расчараваным, ні абякавым да дзеі спектакля. Садзейнічалі таму і аўтарская ідэя драматурга, і высокае майстэрства артыстаў.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30