Мэтамі акцыі з’яўляецца не толькі папярэджанне пажараў, але і прафілактычная работа з людзьмі, здольных да ўчынення правапарушэнняў, выяўленне фактаў неналежнага выхавання дзяцей, а таксама дапамога найбольш сацыяльна неабароненым грамадзянам. Праверка прыйдзе ў дамы сем’яў з дзецьмі, да інвалідаў, ветэранаў, адзінокіх састарэлых людзей і тых, хто злоўжывае спіртнымі напоямі. Менавіта ў жыллі названых катэгорый грамадзян найчасцей адбываюцца пажары. У складзе рэйдавых груп - ратавальнікі, міліцыянеры, педагогі, работнікі сельсаветаў, сацыяльнага абслугоўвання, энерганадзору, бальніцы, газавай гаспадаркі.
Каб упэўніцца, ці бяспечна жыць у вашым доме, вы можаце звярнуцца ў Бярэзінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па адрасе г. Беразіно, вул. Прамысловая, 15. Ратавальнікі прымуць заяўку, правераць ваш дом і дадуць адпаведныя рэкамендацыі. Паслуга бясплатная.
Вольга Ермакова, інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях.