Экалагічнае падарожжа

Date 04.04.2023 Man
Comment 1435
Экалагічнае падарожжа

Напрыканцы сакавіка  ўдзельнікі экалагічнага клуба “Беразавічок” Багушэвіцкай сельскай бібліятэкі-клуба ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” і навучэнцы ДУА “Багушэвіцкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёна” здзейснілі экалагічнае падарожжа “Лес поўны цудаў” і наведалі з экскурсіяй Багушэвіцкае лясніцтва, якому споўнілася 85 гадоў.

Шмат цікавага  і карыснага даведаліся рабяты ад   ляснічага  Ільі Тарановіча, які правёў займальную экскурсію па сваім лясніцтве.

Ён расказаў дзецям аб   Багушэвічскім лясніцтве Бярэзінскага лясгаса, лясных прафесіях, паказаў тэхніку і прылады  лясной гаспадаркі, сістэму відэасачэння за лесам ад пажару.

Акрамя таго, рабяты былі запрошаны  на Тыдзень лесу, каб пасадзіць маладыя дрэўцы і ўнесці свой уклад у прыроду.

Падрыхтавала Алена ГРОМАВА.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30