“І працяг – будзе!”

Date 06.04.2023 Man
Comment 705
“І працяг – будзе!”

Анатолій Мароз  - вадзіцель магутнага “МАЗа”, ганаровы ветэран вытворчасці. На Бярэзінскі спіртзавод ( цяпер - участак вытворчасці спірту (г.Беразіно вытворчага цэха №8 (г.п. Урэчча) ААТ “МІНСККРЫШТАЛЬ” упраўляючая кампанія холдынгу“МІНСККРЫШТАЛЬГРУП”) ён уладкаваўся 40 гадоў таму назад.

- На прадпрыемстве я з 1979 года, - гаворыць Анатолій Уладзіміравіч. – Як прыйшоў пасля арміі на завод, так з ім нібы і зрадніўся. Свае першыя рэйсы рабіў на “Газоне”, 15 гадоў “прабеглі” за рулём ГАЗ-53. Потым шчыраваў на “МАЗе”, у 2021-ым годзе перасеў на другі па ліку, новы “МАЗ”.

Анатолій Уладзіміравіч штогод актыўна ўдзельнічае ў нарыхтоўцы, перавозцы збожжа, а таксама ў грамадскім жыцці арганізацыі.

- Вельмі мне запомнілася, як прымаў удзел у святочным шэсці ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, - гаворыць ён, - на сваём ЛУАЗе (аўтамабіль вытворчасці Луцкага аўтазавода (Украіна). Прыўзняты настрой, маштабнасць святкаванняў... Вельмі запамінальныя моманты на ўсё жыццё...

З 1997 года Анатолій Уладзіміравіч вядзе асабістыя дзённікі, дзе адлюстроўвае дні свайго жыцця – паспяховыя і не вельмі. Шмат тут пра рыбалку, бо Анатолій Уладзіміравіч  - заўзяты рыбак.

- Вось напрыклад, - чытае ён свае запісы, -  “2023 год. 1 студзеня. Затока (у межах Арэшкавіч). Прыгожая рыбалка. Прырода! Рыба клюе.” “18-19 лютага. Рыбалка не адбылася. Паклёўкі былі, рыбкі – няма.” У тоўстым сшытку ўмяшчаецца сем гадоў жыцця, а ў паўагульным – чатыры.І працяг – будзе... 

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31