Не рызыкуце жыццём: купайцеся толькі ў дазволеных месцах!

Date 10.04.2023 Man
Comment 528
Не рызыкуце жыццём: купайцеся толькі ў дазволеных месцах!

Да пачатку лета, здавалася б, яшчэ шмат часу. Але ўжо зараз раённы выканаўчы камітэт праяўляе клопат аб тым, каб гэтая пара года прайшла без надзвычайных здарэнняў і прыняў рашэнне “Аб мерах па паляпшэнні аховы жыцця людзей на водных аб’ектах Бярэзінскага раёна на 2023 год”.

 

Ім прадугледжаны шэраг мер, выкананне якіх будзе садзейнічаць актыўнаму і здароваму адпачынку каля вады і засцеражэ ад наступлення няшчаснага выпадку ў час купальнага сезона.

Таксама штогод раённы выканаўчы камітэт сваім рашэннем вызначае месцы для купання і забароненыя для гэтага віду адпачынку месцы. Так, забарона распаўсюджваецца на: каналы, пруды-копанкі, рэчкі Клява, Уша і Брусята на тэрыторыі раёна, раку Бярэзіну – на тэрыторыі горада і раёна ў цэлым, за выключэннем акваторыі, якая прылягае да пляжнай зоны, а таксама вызначаных і ўстаноўленых межаў заплыва ў дазволеных для купання месцах.

Купанне таксама забаронена ў азёрах, якія размешчаны ў вёсках Гарэнічы, Васілеўшчына, Высокая Гара, Паплавы (за выключэннем акваторыі, вызначанай і абазначанай межамі заплыву ў месцы купання); азёрах, размешчаных паблізу вёсак Бялавічы, Каменны Барок, Гута, Вязычын, Паложына, Міхалёва, Журоўка. Да забароненых для купання месцаў адносяцца таксама вадасховішчы каля закрытага акцыянернага таварыства “Клявіца”, каля вёсак Гацец, Вярхлёўка, Мачаск (акрамя акваторыі, вызначанай і абазначанай мяжой заплыву ў месцы купання), штучы вадаём па вуліцы Перамогі г. Беразіно, а таксама абводнены кар’ер на тэрыторыі Капланецкага сельсавета.

У забароненых для купання месцах будуць устаноўлены папера-джальныя знакі і шчыты. Захоўвайце сваю бяспеку!

А вось афіцыйна дазволенымі для купання на тэрыторыі горада і раёна названы чатыры месцы. Гэта вадаёмы ў вёсках Паплавы і Мачаск (паўторымся: толькі ў вызначанай акваторыі!), рака Бярэзіна ў раёне завулка Рачнога і гарадскі пляж (раён вуліцы Ульянава) у г. Беразіно. Акрамя таго, вызначана месца адпачынку каля вады (не на вадзе!) па вуліцы Перамогі г. Беразіно, каля штучнага вадаёма.

Памятайце, што ваша жыццё залежыць ад вас саміх. Не забудзьце пра даведзеную інфармацыю ў той час, калі будзеце адпраўляцца на адпачынак каля вады. І перш, чым акунуцца ў жыватворную прахалоду вады, падумайце аб той небяспецы, якая можа падпільноўваць вас. Будзьце абачлівымі і ўважлівымі!

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31