Пінеткі – радзільнаму аддзяленню

Date 10.04.2023 Man
Comment 1422
Пінеткі – радзільнаму аддзяленню

У госці ў радзільнае аддзяленне Бярэзінскай ЦРБ завіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Лучанок, дырэктар Бярэзінскага цэнтра рамёстваў Іна Хвашчэўская і метадыст народнага клуба майстроў Валянціна Пытляк. З падарункамі – дзіцячымі пінеткамі, касцюмчыкамі ручнога вязання.

– Сёлета ў лютым у Цэнтры рамёстваў праводзіўся конкурс ручнога вязання, – тлумачыць Таццяна Міхайлаўна. – У ім прынялі ўдзел майстры Бярэзіншчыны, якія вязалі дзіцячыя пінеткі, касцюмчыкі. Была мэта – вырабы перадаць немаўляткам у радзільнае аддзяленне. Якраз вельмі сімвалічна, што сёння ў Вялікі Панядзелак, напярэдадні Вялікадня мы перадалі падарункі у аддзяленне.

Спадзяёмся, што з нашымі падарункамі будучым нованароджаным перададуцца любоў і цеплыня, з якой майстры стваралі свае вырабы.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Верасень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30