Тварожная “Пасха”

Date 13.04.2023 Man
Comment 843
Тварожная “Пасха”

Класічны рэцэпт тварожнай “пасхі” ў хатніх умовах прапануе нашым чытачам начальнік аддзела прамысловасці Бярэзінскага філіяла Мінскага абласнога спажыўтаварыства Інэса Хендогая.

Далікатная, смачная дэсертная страва да святочнага стала на Вялікадзень  сімвалізуе гару Галгофу, на якой быў укрыжаваны Ісус, таму гэта праваслаўная ўрачыстасць рэдка без яе абыходзіцца.

 

Нам спатрэбіцца:

  • Тварог 1 кг
  • Масла сметанковае 200 гр.
  • Яйка курынае 5 шт.
  • Цукар-пясок 200 гр.
  • Ванільны цукар 1 ч. л.
  • Сліўкі 33% 400 мл.
  • Арэхі 100 гр.
  • Разынкі 100 гр.
  • Цукаты 100 гр.

 

Прыгатаванне:

Тварог працярыце праз сіта або здрабніце блэндэрам. Дадайце размякчанае сметанковае масла і змяшайце. Палачку ванілі разрэжце, прыбярыце з яе насенне (можна выкарыстоўваць ванілін).

Яйкі ўзбіце разам з цукрам, дадайце сліўкі і здробненую палачку ванілі (ці ванілін) і змяшайце.

Атрыманую масу пастаўце на ўмераны агонь, пастаянна памешваючы, давядзіце да кіпення і варыце да загусцення. Пасля гэтага сумесь трохі астудзіце.

Арэхі здрабніце ў блэндары або дробна пасячыце нажом. Цукаты неабходна нарэзаць. Разынкі прамыйце гарачай вадой і прасушыце.

Змяшайце тварог, цукаты, арэхі, разынкі і астылую яечную масу.

Форму для Вялікадня засцяліце марляй, складзенай у 2-3 пласты, краі марлі павінны звісаць. Выкладзіце тварожную масу ў форму і ўтрамбуйце яе.

Краі марлі загарніце наверх і ўсталюйце зверху груз. Змясціце тварожную “пасху” ў халадзільнік для застывання на 12 гадзін.

Потым прыбярыце груз, разгарніце марлю, выкладзіце  на святочную талерку і ўпрыгожце на свой густ.

Смачна есці! Са святам!

 

Падрыхтавала Алена ГРОМАВА

 

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31