Так, жыхар г. Мінска выказаў жаданне на тэрыторыі Бярэзіншчыны адкрыць сялянска-фермерскую гаспадарку і цікавіўся, наколькі рэальна для гэтай мэты яму атрымаць зямельны ўчастак.
На сёння такой праблемы не існуе. Але, як патлумачылі заяўніку, для адкрыцця сялянска-фермерскай гаспадаркі аднаго жадання недастаткова, яно павінна быць аргументавана пацверджана адпаведнымі звесткамі пра тое, чым будучы фермер мяркуе займацца на выдзеленым участку, якую тэхніку мае для яго апрацоўкі і г.д.
Сярод трапіўшых на прыём да старшыні была і жыхарка г. Беразіно Таццяна Кліменка. Звярнуцца да Дзяніса Дзішука яе падштурхнула не асабістая праблема. Вось ужо колькі гадоў Таццяна Аляксееўна з’яўляецца старшынёй раённага таварыства інвалідаў по зроку. Некаторы час яны мелі магчымасць збірацца ў будынку басейна. Але сёння наспела праблема выдзялення такога памяшкання ў іншым месцы. Агучанае пытанне ўзята на кантроль і неўзабаве жанчыну пазнаёмяць з новым прапануемым варыянтам размяшчэння таварыства.
Наступны зварот мае сваю невялікую перадгісторыю. Жыхарка горада ў час рамонту вуліцы Азёрнай і пракладкі на ёй новай тратуарнай пліткі звярнулася да работнікаў Бярэзінскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі з просьбай набыць плітку, якая ляжала тут, для ўласных патрэб, на што і атрымала згоду. Падчас рамонтных работ на вуліцы меркавалася, акрамя таго, спадарожным транспартам ЖКГ, які дастаўляў будматэрыялы, даставіць бясплатна жанчыне з базы камунальнікаў выкупленую плітку.
Але на сёння, калі работы там ужо не вядуцца, задаволіць просьбу заяўніцы аб бясплатнай дастаўцы пліт не бачыцца магчымым. Жанчыне прапанавана зрабіць гэта за ўласныя сродкі, заключыўшы адпаведны дагавор з транспартнай арганізацыяй ці прыватнай асобай на дастаўку выкупленага тавару. А ў сувязі з тым, што яна з’яўляецца чалавекам пенсійнага ўзросту і мае інваліднасць, ёй параілі звярнуцца ў ТЦСАН з тым, каб там ёй аказалі матэрыяльную дапамогу, якая часткова магла б кампенсаваць панесеныя растраты.
А пытанне яшчэ аднаго жыхара горада, хоць і мела пад сабой прыватны характар, носіць больш шырокі рэзананс для многіх жыхароў раёна. А тычылася яно неабходнасці адкрыцця на Бярэзіншчыне пясчана-гравійнага кар’ера.
Сапраўды, для будаўнічых работ, падсыпкі ўчасткаў або пад’ездаў да дома і іншых патрэб многім вельмі неабходныя і гравій, і пясок. Дастаўляць іх з-за межаў раёна атрымліваецца вельмі нятанна большай часткай па прычыне істотных транспартных выдаткаў.
Дык вось, адкрыццё кар’ера плануецца ажыццявіць да канца гэтага года. Ужо вызначаны ўчастак для будучых распрацовак, афармляюцца неабходныя дакументы і ўзгадненні. Але ў кар’еры здабывацца будзе толькі пясок. На тэрыторыі нашага рэгіёна няма ніводнага радовішча, дзе гравій знаходзіўся б у дастатковай колькасці, каб яго можна было здабываць у вытворчых аб’ёмах.
Не засталася непачутай і просьба яшчэ адной жыхаркі г. Беразіно. Хоць і пражывае яна ў райцэнтры, але мае атрыманы ў спадчыну дом, які знаходзіцца ў аграгарадку Брадзец.
Дакладней, дом быў раней, але згарэў у час пажару. Яшчэ летась рэшткі дома-пагарэльца былі знесены. Для работы на прысядзібным участку каля дома ёсць патрэба ў знішчэнні падмурка, што застаўся ад будынка. У сувязі з тым, што ўласнымі сіламі сям’я не мае магчымасці выканаць такую работу, і была выказана просьба ў садзейнічанні пазбаўлення праблемы. Сродкі на гэта гаспадары знойдуць, вось бы адшукаць выканаўцаў падобных работ. Падтрымка будзе забяспечана, адказалі заяўніцы.
Былі разгледжаны таксама і іншыя звароты. Па некаторых з іх дадзены канкрэтныя адказы, некаторыя з найбольш важкіх праблем узяты на кантроль. Ніводзін са зваротаў без увагі не застаўся.