Нягледзячы на перашкоды надвор’я

Date 14.04.2023 Man
Comment 1384
Нягледзячы на перашкоды надвор’я

Яравы клін збожжавых у ААТ “Брадзец” невялікі – складае ўсяго 340 гектараў. Пасеяць такую плошчу можна, лічы, за тыдзень: у гаспадарцы хапае тэхнікі, у тым ліку і пасяўных агрэгатаў. Але гэта ў ідэале.

Умовы ж надвор’я не дазваляюць аграрыям разгарнуцца на поўную сілу: на палетках яшчэ шмат вільгаці, таму работы даводзіцца выконваць толькі там, дзе пожа прайсці тэхніка. Тым не менш, частка ўчасткаў пад авёс ужо пасеяна. Вядуцца ў “Брадцы” і іншыя работы: уносяцца вадкія і цвёрдыя мінеральныя ўгнаенні, вядзецца падрыхтоўка глебы і ворыва.

Акрамя таго не забываюць тут і пра раскідванне арганікі. Гэтымі днямі на гэтай аперацыі заняты малады механізатар Уладзіслаў Корык. На сваім магутным энерганасычаным трактары ён уносіў угнаенні на палетку побач з Сялібай. На пагрузцы арганікі заняты Міхаіл Лапіцкі з вялікім “Амкадорам”.

Пра тое, наколькі эфектына працуе гэты тандэм, сведчыць такі факт: Уладзіслаў за працоўны дзень загружаецца больш як 40 разоў. А калі ўлічыць, што яго раскідвальнік умяшчае ў  сабе 20 тон, можна падлічыць выконваемы аб’ём работы.

Фото Елены ГРоМОВОЙ

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31