За сем дзён акцыі, з 8 па 15 красавіка, высаджана 519,3 тысяч штук пасадачнага матэрыялу, лясныя культуры створаны на плошчы 114,4 гектара. Асноўнымі лесаўтваральнымі пародамі сталі хвоя і бяроза.
Больш за 500 чалавек прынялі ўдзел у лесааднаўленні і навядзенні парадку. Акрамя пасадкі лесу грамадзяне ўдзельнічалі ў прыбіранні смецця і добраўпарадкаванні месцаў адпачынку. Так, да вясенне-летняга сезона былі адрэстаўраваны 2 аб'екты, убраны 14,7 метраў кубічных смецця, 412 метраў кубічных захламленасці.
- Сярод самых актыўных і шматлікіх - прадстаўнікі Мінскай абласной калегіі адвакатаў (43 удзельнікі), установы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь» (32 удзельнікі), ДУА "Сярэдняя школа № 2 г.Беразіно" (25 удзельнікаў), Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь» (22 удзельнікі), ДУА «Бярэзінская гімназія» (16 удзельнікаў), - адзначыў намеснік дырэктара Бярэзінскага лясгаса Віталь Умінскі. – Таксама праявілі актыўнасць прадстаўнікі Бярэзінскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь – 5 удзельнікаў, пракуратуры Бярэзінскага раёна – 4 удзельнікі, Бярэзінскі раённы газазабеспячэння філіял вытворчага упраўлення «Барысаў газ», ДУА “Любушанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” – 15 удзельнікаў, Бярэзінскі аддзел па надзвычайных сітуацыях – 11 удзельнікаў, торфапрадпрыемства "Бярэзінскае" – 8 удзельнікаў; ДУА “Брадзецкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” – 8 удзельнікаў і інш.
Многія добраахвотнікі ўдзельнічалі не ўпершыню, а сталі пастаяннымі ўдзельнікамі акцыі ўзнаўлення беларускіх лясоў – добрай традыцыі па захаванні экалогіі і навакольнага асяроддзя.
Алена ГРОМАВА.