Падарылі радасць бабулям і дзядулям

Date 17.04.2023 Man
Comment 1291
Падарылі радасць бабулям і дзядулям

У Мінскай вобласці прайшла ўнікальная дабрачынная акцыя “Падары радасць бліжняму”. Яе арганізатары – Мінскі абласны выканаўчы камітэт і Беларуская Праваслаўная царква.  Далучыліся да яе прадстаўнікі мясцовай улада і духавества Бярэзіншчыны.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Лучанок, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыялнай абароне Вераніка Джыгера, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцва Алена Жолудзева, айцец Валерый, сёстры міласэрнасці завіталі з віншаваннямі і падарункамі да бабуль і дзядуль, якія пражываюць у аддзяленні кругласутачнага прыбывання ў Дулебах.

– Хрыстос Уваскрэс! Хрыстос Уваскрэс! Хрыстос Уваскрэс!, – вітаў прыстуных айцец Валерый.

Усе разам далучыліся да малебна, затым кожны атрымаў велікодныя падарункі.

Вы б бачылі радасць, якая “свяцілася” ў вачах гэтых пажылых людзей! Яны як дзеці радаваліся, што да іх завіталі госці. Разглядалі пасвенчаныя кулічы, велікодныя яйкі, падарункі.

– Віншуем вас з такім цудоўным, светлым днём – Вялікаднем, - павіншавала Таццяна Лучанок. – Моцнага вам здароўя, цярпення і даўгалецця.

– Няхай Вялікдзень прыносіць добры настрой, радасць і толькі станоўчыя эмоцыі, – дадала Алена Жолудзева. – Усміхайцеся, радуйцеся жыццю!

… Працуе гэтае аддзяленне з пачатку 2009 года і разлічана на 40 месцаў. Але колькасць жыхароў мяняецца амаль кожны тыдзень. У кожнага з іх, адзінокіх і адзінока пражываючых людзей, і свая нялёгкая дарога да новага дома ў Дулебах.

– Мы заўсёды рады, калі да нас прыязджаюць госці, – заўважылі пастаяльцы. – Нам прыемна ўвага, добрае слова. Дзякуй, што не забываеце нас!

Якшчэ на падыходзе да ўстановы заўважыла, якая тут чысціня і парадак. У самім памяшканні – таксама ўтульна. Бачна, што бабулі і дзядулі, сапраўды, атулены клопатам і любоўю.

– Але дамоў усё роўна хочацца, - расказвае адна жанчына. – Тут добра, ёсць з кім перакінуцца словам. Але цягне ў родную вёску.

– Мы, сапраўды, імкнёмся бабулям і дзядулям стварыць належныя ўмовы, каб яны адчувалі сябе тут, як дома, – гаворыць Вераніка Джыгера.

 

 

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30