У дапамогу – мудрая Сава

Date 21.04.2023 Man
Comment 1160
У дапамогу – мудрая Сава

Беларусь… Яе невыпадкова называюць зямлёю пад белымі крыламі. Наш родны край – чароўны, як сівая легенда, светлы і юны, як першыя прамяні сонца. Гэта краіна таленавітых і працавітых людзей, продкі якіх славіліся мужнасцю, жыццёвай мудрасцю і сілай духу. Беларусы больш за ўсё цэняць сваю зямлю, мову, а таксама свабоду, незалежнасць і шчырасць, а яшчэ яны надзвычай крэатыўна ставяцца да ўсяго, што адбываецца ў сваёй краіне.

Свой фармат

Так, на мінулым тыдні на базе СШ №3 горада быў арганізаваны інтэлектуальны турнір. Арганізатарамі яго выступілі ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і ДУА «Інтелектуальны цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бярэзінскага раёна».

– Ідэя правядзення турніру знайшла жывы водгук сярод педагогаў і вучняў, якія займаюцца ў нашым цэнтры, – тлумачыць дырэктар цэнтра Вераніка Макеенкова. – Ды і сама ідэя не такая ўжо і новая. Усім жа вядома славутая культавая праграма «Што? Дзе? Калі?». Яна знайшла добрых паслядоўнікаў і ў нашым раёне. Не раз такія спаборніцтвы наладжвалі для бярэзінскіх эрудытаў Ганна Ждановіч і выкладчык дадатковай адукацыі Ігар Чарнушэвіч. Праўда, мы вырашылі не цалкам паўтараць даўно вядомы фармат і па-свойму падыйсці да падбору каманд.

 

Чатыры каманды і чатыры гульні

Для ўдзелу ў першым інтэлектуальным турніры свае заяўкі падалі чатыры каманды з ліку кіраўнікоў устаноў адукацыі «Фантазёры», іх намеснікаў «ЗамОК» , педагогаў («4+4») і зборная вучняў раёна «Чыстае неба». Яны рызыкнулі прадэманстраваць свой узровень ведаў і лагічнага мыслення ў ходзе чатырох даволі няпростых выпрабаванняў – медыяазбукі «И помнит мир спасенный», эрудыт-лато «Мир – слово многозначное», каманднай сваёй гульні «Миру – мир» і, вядома, гульні «Что? Где? Когда? Созидание».

За кожны конкурс каманды атрымлівалі пэўную колькасць балаў. Так, найбольшую колькасць іх абяцала камандная свая гульня «Миру – мир». Менавіта яна і дапамагла вызначыць пераможцу турніру.

Дарэчы, гульня была напоўнена запалам і духам спаборніцтва, бо эрудыты не хавалі сваіх эмоцый і шчыра радаваліся сваім поспехам. Ды і барацьба вялася да апошняй хвіліны. Так, у медыяазбуцы найбольшую колькасць правільных адказаў дала каманда «Фантазёры» пад кіраўніцтвам Паўла Андрончыка, а вось у эрудыт-лато верх узяла каманда «4+4» Аляксандра Керына. Але ж усё такі рашаючай стала камандная свая гульня «Миру – мир». Тут ужо ніхто не мог нават прыблізіцца да выніку каманды «ЗамОК» на чале з капітанам Святланай Круталевіч.

 

Турнір стане пастаянным

– Здзіўляцца гэтаму не трэба, – гаварыла Ала Барысенак, якая уваходзіла ў склад пераможнай каманды, – у нас быў свой унікальны дэвіз, які заклікаў нічога не баяцца, рашуча ісці наперад і давяраць сваёй камандзе. Вось у гэтым і была наша сіла.

Згодна з рашэннем журы на чале з начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алесяй Цітовай, камандзе абсалютнай пераможцы інтэлектуальнага турніру былі ўручаны дыпломы і пачэсны знак – Сава. Праўда, капітан каманды Святлана Круталевіч вырашыла перадаць галоўную ўзнагароду капітану вучнеўскай зборнай «Чыстае неба» Мікіце Белашу.

– Ведаеце, так будзе справядліва, – сказала яна. – За плячыма ў нас такі багаты запас ведаў, які пакуль не дагнаць школьнікам. Але хочацца, каб яны не апускалі рукі, не здаваліся. У дапамогу ім будзе гэта мудрая Сава. Дарэчы, абудзіць жаданне больш ведаць і вучыць у школьнікаў і педагогаў павінна і навіна аб тым, што інтэлектуальны турнір атрымлівае ў нашым раёне пастаянную прапіску, а Сава стане пераходным сімвалам мерапрыемства. Таму кожная каманда атрымлівае шанц узяць рэванш!

 

 

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31