Месца агульнага адпачынку – агульнымі намаганнямі

Date 22.04.2023 Man
Comment 967
Месца агульнага адпачынку – агульнымі намаганнямі

Тэрыторыя вакол сядзібы графа Патоцкага традыцыйна з года ў год з’яўляецца месцам прыкладання намаганняў бярэзінцаў падчас суботніка. Вось і сёння тут высадзіўся дружны дэсант у добрых паўсотні чалавек, каб у чарговы раз напярэдадні перыяду адпачынку каля ракі прывесці да ладу гэты ўпадабаны многімі гараджанамі куточак.

- Сёння тут працуюць прадстаўнікі многіх калектываў, - падзялілася началлнік аддела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вольга Мельнічонак. – Акрамя нас прадстаўлены многія аддзелы райвыканкама, ёсць таксама прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спартыўнай школы і ФАЦ “Лазурный”. Неўзабаве павінны падцягнуцца і работнікі лясгаса.

Работы  гэты дзень хапіла ўсім. І патрэбна было прыбраць не толькі апалае лісце і сухія веткі. На жаль, традыцыйна (зноў жа!) тут выявілася і шмат слядоў знаходжання чалавека і яго не зусім культурнага адпачынку. А гэта не толькі пустыя бутэлькі і паперы, а і нават пакінутыя на сценах сядзібы надпісы, якія таксама давялося ліквідоўваць.

Тым не менш, настрой у працуючых быў станоўча-аптымістычным, а надавала яму такі тон тая прыгажосць, якая ўтваралася ў выніку іх сумесных намаганняў.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30