І каля “Светофора” – таксама парадак!

Date 22.04.2023 Man
Comment 835
І каля “Светофора” – таксама парадак!

Месцам калектыўнага прыкладання намаганняў стала ў дзень суботніка і тэрыторыя былой швейнай фабрыкі, што размешчана на вуліцы імя Мультана. Частка яе, якая па-ранейшаму выкарыстоўваецца і належыць Бярэзінскаму РКБА, ужо ачышчана. А вось тэрыторыя насупраць магазіна “Светофор” яўна паатрабавала ўборкі. Тут за апошні час з’явілася нямала невялічкіх дрэўцаў-самасеянак, ды і леташняя сухая трава таксама не надае прывабнасці гэтаму куточку.

-Сапраўды, - расказвае дырэктар Бярэзінскага РКБА Сяргей Аўсянскі, - частку тэрыторыі мы паспелі прыбраць. Напярэдадні суботніка нашы работнікі таксама былі заняты падрыхтоўкай плошчы, на якой мы сёння працуем – высекалі кусты. Ну, а сёння разам з іншымі мы наводзім канчатковы парадак. Дарэчы, тут толькі частка нашага калектыву, астатнія рабаотнікі заняты на сваіх працоўных месцах.

Сярод задзейнічаных калектываў акрамя бытавікоў мы сустрэлі таксама прадстаўнкіоў РАНС, лясгаса, суседняга магазіна “Хіт-экспрэс”, а таксама раённай інспекцыі энергагазнагляду.

-Тут нас чацвёра чалавек, - расказвае начальнік інспекцыі Генадзь Кузняцоў, - з пяці штатных работнікаў. Яшчэ адзін застаўся на дяжурстве. Так што наш калектыў поўнасцю далучыўся да да сённяшняга мерапрыемства. Дарэчы, тыдзень таму, калі праходзіў раённы суботнік, мы таксама не менш дружна папрацавалі на ўборцы прылягаючай тэрыторыі. Прыемна бачыць пасля сябе папрыгажэлы горад. Яго знешні выгляд у многім залежыць ад кожнага з нас.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31