Чарнобыльскім той невыказны боль завецца.
Прайшлі дзесяцігоддзі – не гады,
А ўзгадае часам – і замлее сэрца:
А быў жа ён здаровы, дужы, малады.
За гучнасць слоў хавацца не аматар,
Сур’ёзнай справай правяраў сябе не раз.
Ніхто тады не ведаў слова “ліквідатар”…
Год восемдзесят шосты, мірны час.
Але так сталася, што трэба – значыць трэба.
Ён крок зрабіў насустрач небыццю…
Мярцвела сонца і сівела неба
Ад радыяцыяй прашытага свінцу…
Ён выйшаў з пекла, ды маўчыць пра гэта.
Маўчанне тое – знак былой бяды,
І памяць горкая, і напамінак свету
Ад пакалечанай рэнтгенамі душы,
Каб сонца не закрылі дыму краты
І чысты дожджык паліваў палі,
Каб быў заўсёды толькі мірным атам,
Каб дзеці на квітнеючай Зямлі раслі.
Ангеліна САЛАЎЁВА,
вучаніца Пагосцкай сярэдняй школы,
пераможца раённага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці
“Выратавальнікі вачамі дзяцей”
у намінацыі “Літаратурная творчасць”