Чаму спазняецца аўтобус?

Date 28.04.2023 Man
Comment 594
Чаму спазняецца аўтобус?

У нашым чаце “Новости Березино. Чат” адным з самых актуальных пытанняў, якія турбуюць нашых чытачоў, з'яўляецца работа грамадскага транспарту. Некаторыя падпісчыкі абураюцца наконт кепскага руху прыгарадных аўтобусаў, адзначаючы іх спазненні або адсутнасць на маршруце і задаюцца пытаннем наконт таго, як хутка падобная сітуацыя будзе выпраўлена.

За адказам мы звярнуліся да дырэктара філіяла “Аўтапарк №22” ААТ “Мінаблаўтатранс” Артура Новікава.

- Сапраўды, падобныя факты час ад часу здараюцца. І гэта, безумоўна, адмоўна ўплывае на імідж нашага калектыву, які мы імкнёмся падтрымліваць сваімі добрасумленнымі адносінамі да выканання справы. Атрымліваецца гэта не заўсёды. Віной усяму – частыя паломкі аўтобусаў па тэхнічных прычынах.

Прадугледзець іх немагчыма, нягледзячы на тое, што слясарная служба і самі вадзіцелі пастаянна клапоцяцца аб спраўнасці транспартных сродкаў. У падобных выпадках наша дыспетчарская служба інфармуе работнікаў аўтавакзала аб няспраўнасці з тым, каб тыя данеслі гэтую інфармацыю пасажырам. Паралельна з гэтым мы прымаем усе неабходныя меры для хутчэйшага выпраўлення паломкі.

Іншы раз здараюцца яны і па шляху руху аўтобуса прама на лініі, што прыводзіць да зрыву графіку руху аўтобуса на маршруце.


Выправіць сітуацыю павінна набыццё сёлета да канца лета двух новых аўтобусаў, якія прызначаны для абслугоўвання прыгарадных маршрутаў.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31