Бярэзінскі лясгас прапаноўвае

Date 28.04.2023 Man
Comment 683
Бярэзінскі лясгас прапаноўвае

Адзін з найважнейшых накірункаў Бярэзінскага лясгаса, што дазваляе мець прыбытак і далейшае развіццё, – вытворчая дзейнасць.

Так, лясгас нароўні з лесаразвядзеннем і лесаўзнаўленнем займаецца прамысловай дзейнасцю – нарыхтоўвае і рэалізуе драўніну, перапрацоўвае яе ўласнымі сіламі, выпускае разнастайную пілапрадукцыю.
Аб вытворчай дзейнасці Бярэзінскага лясгаса мы размаўляем з дырэктарам Сяргеем Чэмка.

– Сяргей Уладзіміравіч, вядома, што ў лясгасе наладжана рэалізацыя прадукцыі з драўніны не толькі для спажыўцоў унутранага рынку.

– Так, прамысловая дзейнасць лясгаса накіравана на рэалізацыю прадукцыі з драўніны і для ўнутранага рынку, і на экспарт. У сваёй справе мы арыентуемся на высокую якасць выпускаемай прадукцыі. Штомесячна Бярэзінскі лясгас вырабляе 2 тысячы 600 м3 піламатэрыялаў па заяўках пакупнікоў.

– У рамках выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па насычэнні ўнутранага рынку прадукцыяй, вырабленай лясгасамі, Міністэрствам лясной гаспадаркі было прынята рашэнне стварыць спецыялізаваныя гандлёвыя пляцоўкі. Ці ёсць ў вас такія гандлёвыя пляцоўкі, дзе вы рэалізуеце прадукцыю лясгаса?

– Мы заўсёды рэалізоўвалі і рэалізуем сваю прадукцыю ў лясгасе. Кожны грамадзянін мае магчымасць прыдбаць лесаматэрыялы (круглы лес) па ільготным кошце з 5% рэнтабельнасцю для будаўніцтва.

Драўніна адпускаецца фізічным асобам для будаўніцтва да 70 м3, у тым ліку рэканструкцыі або капітальнага рамонту жылых дамоў або надворных пабудоў, агароджаў зямельнага ўчастка, аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі садовага таварыства або дачнага кааператыва – у аб’ёме да 10 кубічных метраў. Пры гэтым павінна быць у наяўнасці ўся дакументацыя на будаўніцтва. Зараз пабудаваць дом з драўніны стала значна танней. Таксама ў нас можна набыць піламатэрыялы па мінімальным кошце.

– Сяргей Уладзіміравіч, у вас яшчэ, вядома, паспяхова працуюць лініі дрэваапрацоўкі.

– Так, пад кіраўніцтвам начальніка дрэваапрацоўчага цэха Аляксея Аўсянскага работнікі вырабляюць піламатэрыялы ў шырокім асартыменце, якія карыстаюцца попытам ў спажыўцоў. Тут можна набыць дошку абразную і неабразную, брус, штыкетнік і страпілы (для абустройства дахаў).

Плануецца выпуск і рэалізацыя струганых вырабаў (дошка палавая, вагонка і інш.). Таксама будзе магчымасць набыць у нас не толькі дэкаратыўна-пасадачны матэрыял, а і малыя архітэктурныя формы з драўніны – будкі для сабак, альтанкі, лаўкі, кармушкі для птушак.

Мы даражым сваёй рэпутацыяй і стараемся задаволіць патрэбы нашых спажыўцоў. Заказы прадпрыемстваў і арганізацый розных форм уласнасці, а таксама грамадзян выконваем у тэрмін, якасна і па прыемлімым кошце. Пры неабходнасці набыць дровы грамадзянам трэба звярнуцца ў лясніцтва па месцы жыхарства. Адзінае абмежаванне – гэта адсутнасць магчымасці іх дастаўкі. Калі ёсць магчымасць забраць уласным транспартам – дровы адпускаюцца без абмежаванняў з мінімальнымі надбаўкамі.

– Вясна – час высаджваць дэкаратыўныя расліны, саджанцы, аднавіць знешні выгляд прысядзібных участкаў. Што вы прапануеце спажыўцам?

– На дапамогу жадаючым аднавіць знешні выгляд прысядзібных участкаў з задавальненнем прыйдзе базавы лесагадавальнік лясгаса. Варта толькі звярнуцца. Тут вам прапануюць шырокі асартымент дэкаратыўных раслін, як хваёвых (розныя гатункі туі, ядлоўца, сасны, самшыта) так і ліставых парод (спірэя, барбарысы і шмат іншых), нават розныя гатункі вінаграда. Усяго базісны гадавальнік прапануе больш за 40 відаў і разнавіднасцяў. І амаль штогод асартымент павялічваецца.

Грамадзянам, у якіх няма магчымасці выкарыстоўваць газавыя катлы, з’явіцца альтэрнатыва – перайсці на ацяпленне свайго жылля пялетамі. Катлы на пялетах працуюць па прынцыпе газавых катлоў. Кошт пераабсталявання адносна невялікі, але гэта выгадна пры далейшым выкарыстанні.

У хуткім часе плануем увесці ў эксплуатацыю пялетны цэх, што дазволіць павялічыць аб’ёмы перапрацоўкі нізкаякасных драўніны і адходаў, а таксама павялічыць аб’ёмы вытворчасці экалагічна чыстых відаў паліва.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31