За ўзорнае выкананне

Date 28.04.2023 Man
Comment 1405
За ўзорнае выкананне

Сёлета Віктар Дзюк – слесар па рамонце аўтамабіляў структурнага падраздзялення “Лесапункт” Бярэзінскага лясгаса – адзначыў 60-гадовы юбілей.

З гэтай нагоды яго сардэчна віншавалі ў калектыве арганізацыі. Тут ён 16 гадоў адпрацаваў на вывазцы лесу на машыне “Урал”.

– Цяпер такіх машын ў нас няма, – гаворыць Віктар Фёдаравіч. – На змену “Уралам” прыйшлі “МАЗы”. Адзін год яшчэ папрацаваў на “МАЗе”, потым па стане здароўя давялося перакваліфікавацца ў слесары.

Віктар Фёдаравіч ведае пра тэхніку ўсё, да апошняй гайкі. Яго ўмелыя рукі могуць ухіліць любую непаладку. За сваю шматгадовую добрасумленную працу ў лясной гаспадарцы, прафесіяналізм, значны ўклад у выкананне паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця ўстановы, узорнае выкананне працоўных абавязкаў Віктар Дзюк адзначаны граматай Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30