Казачнікі - дзецям!

Date 05.05.2023 Man
Comment 1154
Казачнікі - дзецям!

У выдавецтве “Адукацыя і выхаванне” выйшла ў свет вялікая кніга дзіцячых казак, п’ес і вершаў “Вясёлка-65”, прысвечаная юбілею часопіса “Вясёлка”.

Сярод твораў і казка супрацоўніка "Бярэзінскай панарамы" Аляксандра Бычкоўскага “Мураш-падарожнік”, а таксама шмат цікавых дзіцячых твораў іншых беларускіх пісьменнікаў: сучасных і класікаў.

Па словах Аляксандра Бычкоўскага, казку “Мураш-падарожнік” ён прыдумаў у даўнія часы спецыяльна для маленькага дзіцяці, і хоць дзіця тое даўно вырасла і скончыла школу, казачка жыве самастойным жыццём, была надрукавана ў раёнцы, потым у часопісе “Вясёлка”, а зараз патрапіла ў вялікі зборнік казак, выпушчаны паважаным у краіне выдавецтвам. Дарэчы, падобных казак у нашага аўтара шмат, яны час ад часу пішуцца далей.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30