Рыбная поліўка з рачной рыбы

Date 26.05.2023 Man
Comment 1146
Рыбная поліўка з рачной рыбы

Духмяная і наварыстая, смачная рыбная поліўка - нагода выбрацца на прыроду, сабраўшыся разам. Дарэчы, гэту страву можна прыгатаваць не толькі на вогнішчы, а і дома. Прычым рэцэптаў юшкі існуе мноства на любы густ і фінансы. Так што, калі вы хочаце парадаваць сваіх родных і блізкіх чымсьці новенькім, паспяшайцеся прыгатаваць рыбны суп па рэцэпце егера Бярэзінскай раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Міхаіла Яблонскага.

Акунь, судак, шчупак – ідэальны варыянт для падрыхтоўкі класічнай юшкі з рачной рыбы. Такая карысная страва адназначна спадабаецца і дарослым, і дзецям.

 

Інгрэдыенты:

Свежая рачная рыба - 800 г;

Бульба - 2-3 шт;

Морква - 1 шт;

Лук рэпчаты - 1 шт;

Кроп і пятрушка - 5-6 галінак;

1 літар вады;

Лаўровы ліст - 1-2 шт;

Соль па гусце.

Спосаб прыгатавання:

Рыбу трэба ачысціць ад лускі, выдаліць жабры, вытрыбушыць, прамыць халоднай вадой і нарэзаць буйнымі кавалкамі. Калі рыба дробная, то выкарыстоўваць цалкам.

Моркву і бульбу нарэзаць сярэднімі кавалкамі. Цыбуліну можна ачысціць, але я не чышчу, тады шалупіна надае юшцы аранжавы колер і перац чорны гарошкам не дабаўляю, каб захаваць такі колер. Гэта, як цяпер кажуць, мой лайфак.

Далей дробна нарэзаць зеляніну. У вядры ці глыбокай каструлі закіпяціць ваду, пакласці ў кіпячую ваду, моркву, бульбу, крышку пазней -  цыбулю. Варыць 15 - 20 хвілін да мяккасці гародніны. Пасля дадаць рыбу і спецыі. Варыць яшчэ 7 - 15 хвілін. Пасля дастаць цыбуліну і пасаліць суп.

Перад падачай ўпрыгожыць свежай зелянінай. Прыемнага апетыту!

 

Падрыхтавала Алена ГРОМАВА. 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30